Паўстанне Чырвоных павязак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паўстанне «Чырвоных павязак» 1351—68, ці паўстанне «Чырвоных войск» 1351—68 — паўстанне ў Кітаі, якое скінула панаванне мангольскай дынастыі Юань.

Уяўляла сабой некалькі паўстанняў, аб'яднаных агульнай назвай «паўстанне „Чырвоных павязак“» (па адзнацы паўстанцаў — чырвонай павязцы на галаве). У Паўночным Кітаі пачалося ў 1351 годзе пад кіраўніцтвам тайнай будысцкай арганізацыі Байляньцзяо (Секта белага лотаса) і ахапіла тэрыторыю да Карэі. Асноўнымі ўдзельнікамі былі сяляне, і паўстанне тут набыло антыфеадальны характар. У 1351 годзе пад кіраўніцтвам Байляньцзяо пачалося сялянскае паўстанне ў Цэнтральным Кітаі (у сярэднім цячэнні ракі Янцзы). У 1352 годзе новае паўстанне (удзельнічалі і кітайскія феадалы) ахапіла ніжняе цячэнне Янцзы.

У 1353—56 гадах сярод іншых кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў вылучыўся Чжу Юаньчжан, які з 1356 года ўзначаліў увесь рух. У 1367—68 гг. ён разбіў галоўныя сілы манголаў і ўзяў іх сталіцу Даду (Пекін); апошні мангольскі імператар Тагон-Тэмур beru уцёк у стэпы. Дынастыя Юань была скінута, Чжу Юаньчжан у 1368 годзе абвясціў сябе першым імператарам новай кітайскай дынастыі Мін, пры якой зноў пачаўся працэс феадалізацыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]