Паўстанне джыхадзістаў у Буркіна-Фасо
Паўстанне джыхадзістаў у Буркіна-Фасо | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна супраць тэрарызму | |||
| |||
Дата | з 23 жніўня 2015 года | ||
Месца | Буркіна-Фасо | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўстанне джыхадзістаў у Буркіна-Фасо — узброены рух ісламскіх радыкалаў на тэрыторыі Буркіна-Фасо, які разнарнуўся ў 2015 годзе.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]З 2015 года на тэрыторыі краіны пачалі актыўную дзейнасць арганізацыі «Ісламская дзяржава» «Ансар уль-Іслам» і «Аль-Каіда»[3]. Іх узнікненне тут абумоўлена прысутнасцю ісламарадыкалаў у суседнім Малі[4]. Першы інцыдэнт адбыўся 23 жніўня, калі ва Урсі быў смяротна паранены адзін жандарм. Як мяркуецца, за нападам стаяла групоўка «Бока Харам»[5][6].
Першапачаткова паўстанцы рабілі асобныя напады, напрыклад, на касцёлы. З 2019 года яны актыўна захоплівалі шырокія тэрыторыі для стварэння «халіфата». Каб выгнаць непажаданае грамадзянскае насельніцтва, ісламісты пачалі блакаваць дарогі, разбураць інфраструктуру, запалохваць і ладзіць масавыя пакаранні смерцю некамбатантаў. З-за дзейнасці баевікоў у некаторых правінцыях быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча[3][7]. У лістападзе 2021 года пасля таго, як тэрарысты забілі 49 вайскоўцаў і 4 мірных жыхароў ля залатой шахты на поўначы краіны, у Буркіна-Фасо ўспыхнулі масавыя пратэсты. Пратэстоўцы выказвалі незадаволенасць недастатковым узроўнем бяспекі і дрэнным забеспячэннем Узброеных Сіл харчаваннем. У выніку пратэстаў з пасады сышоў прэм’ер-міністр Зэрба Ласіна[3].
На гэтым фоне ў ноч з 23 на 24 студзеня 2022 года быў зрынуты прэзідэнт Рок Кабарэ, а ўлада перайшла да ваеннай хунты «Патрыятычны рух за ахову і аднаўленне». Орган узначаліў падпалкоўнік Поль-Анры Сандаага Даміба. Пераварот першапачаткова падтрымліваўся многімі жыхарамі[8]. Аднак новы рэжым таксама не змог справіцца з экстрэмістамі і нават саступіў некаторыя рэгіёны джыхадзістам і іншым баевікам[9][10]. Да верасня 2022 года амаль 40% тэрыторыі Буркіна-Фасо кантралявалася недзяржаўнымі сіламі. Тым часам Даміба звольніў міністра абароны і заняў гэтую пасаду сам[10]. Грамадская падтрымка хунты знізілася[8].
26 верасня калона забеспячэння, якая накіроўвалася ў абложаны паўночны горад Джыба, трапіла ў засаду паўстанцаў. Падчас сутыкнення адзінаццаць салдат загінулі, а 50 грамадзянскіх асоб былі выкрадзены. Здарэнне яшчэ больш падарвала давер грамадскасці да ўрада Дамібы[11]. З гэтай нагоды адбылася чарговая гвалтоўная змена ўлады, і кіраўнікоў дзяржавы стаў капітан Ібрагім Траорэ.
У жніўні 2024 года, у сувязі з набліжэннем ісламістаў да горада Кая, які ўяўляў сабой апошнюю лінію абароны сталіцы краіны Буркіна-Фасо Уагадугу, урадавыя войскі нанялі жыхароў дэпартамента Бурсалаго для будаўніцтва абарончых збудаванняў. Аднак баевікі напалі на іх і забілі да 200 чалавек[10].
Замежны ўдзел
[правіць | правіць зыходнік]З самага пачатку ўзброеных сутыкненняў ўлады карысталіся французскай ваеннай дапамогай, але з часам урад, вайскоўцы і грамадскасць пачалі крытыкаваць Парыж з-за неэфектыўнай падтрымкі. У якасці альтэрнатывы французам кіраўніцтва разглядала магчымасць прыцягнення расійскай ПВК «Вагнер»[4].
Ахвяры і бежанцы
[правіць | правіць зыходнік]У перыяд з 2015 па 2020, паводле звестак Абсерваторыі за дэмакратыю і правы чалавека, было забіта 436 і паранена 310 вайскоўцаў. 1219 грамадзянскіх асоб забіта і 349 паранена ад дзеянняў з боку джыхадзістаў. Яшчэ 588 забіта і невядомая колькасць паранена ад дзеянняў з боку ўрадавай арміі. Страты радыкалаў абсерваторыяй не публікаваліся[12].
У 2021 годзе, як паведамлялася, ад дзеянняў тэрарыстаў загінула больш за 2 тысячы мірных жыхароў[3].
Адначасова на фоне сутыкненняў у краіне выбухнуў адзін з самых хуткарослых крызісаў унутранага перасялення. За той жа 2021 год 682 000 грамадзян, пераважна жанчын і дзяцей, збеглі са сваіх дамоў у больш бяспечныя месцы. Да лета 2022 года колькасць унутраных перасяленцаў у Буркіна-Фасо ўзрасла да 1,9 млн чалавек[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ More Than 160 Killed in Deadliest Attack of Burkina Faso's War . Voice of America (6 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 December 2021. Праверана 24 December 2021.
- ↑ Burkina Faso, Mali Agree Joint Force Against Jihadists . The Defense Post (8 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 December 2021. Праверана 24 December 2021.
- ↑ а б в г Мятеж военных и сообщения об аресте президента. Что происходит в Буркина-Фасо . ТАСС. Праверана 24 студзеня 2022.
- ↑ а б в Новый фронт кремля: как Буркина-Фасо стала целью ЧВК «Вагнер»
- ↑ Burkina Faso: une brigade de gendarmerie attaquée à Oursi, RFI, 25 août 2015.
- ↑ Attaque dans le nord du Burkina: un gendarme décède de ses blessures Архівавана 21 снежня 2021., Mali Actu avec AFP, 25 août 2015.
- ↑ В Буркина-Фасо продлили чрезвычайное положение на полгода (руск.). РИА Новости (12 студзеня 2019). Праверана 24 студзеня 2022.
- ↑ а б Maclean, Ruth (2022-09-30). "Military Officers Announce Coup in Burkina Faso". The New York Times. 0362-4331. Праверана 2022-10-01.
- ↑ Ndiaga, Thiam (2022-10-01). "Burkina Faso soldiers announce overthrow of military government". Reuters. Праверана 2022-10-01.
- ↑ а б в Burkina Faso army captain announces overthrow of military government (англ.). France 24 (30 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022. Памылка ў зносках: памылковы тэг
<ref>
; імя ":0" вызначана некалькі разоў з розным зместам - ↑ Wilkins, Henry. Heavy Gunfire in Burkina Faso Capital, Soldiers on Streets (англ.). Voice of America (30 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
- ↑ Attaques djihadistes au Burkina: 1650 civils et militaires tués en cinq ans, Le Figaro avec AFP, 24 juin 2020.