Перайсці да зместу

Паўстанне добраахвотнікаў у Пакаўне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўстанне добраахвотнікаў у Пакаўне
Дата 31 ліпеня22 верасня 1993
Месца Літва Каўнаскі раён, Літва
Вынік мяцежнікі добраахвотна пакінулі лес
Праціўнікі
Урад Дэмакратычнай партыі працы
Лаяльная частка Добраахвотнай службы нацыянальнай абароны
Мяцежная частка Добраахвотнай службы нацыянальнай абароны
Камандуючыя
Альгірдас Бразаўскас,
Аўдрыус Буткявічус,
Мікалаў Мядзведзеў,
Юрас Абрамавічус,
Ёнас Гечас,
Віргініюс Вілкеліс
Ёнас Масквіціс,
Альгімантас Матулявічус,
Альвідас Пангоніс
Сілы бакоў
невядома 140 чалавек

Паўстанне добраахвотнікаў у Пакаўне (літ.: Pakaunės savanorių maištas) — мяцеж групы ваенізаванай арганізацыі «Добраахвотная служба нацыянальнай абароны» (ДСНА) на чале з Ёнасам Масквіцісам, які адбыўся ў 1993 года ў лясах ля вёсак Пакаўне (Pakaunė), Рыаглішкяй (Riogliškiai) і Альтанішкяй (Altoniškiai) пад Каўнасам (Літва).

Каўнаскага група ДСНА, якая была адной з самых вялікіх і радыкальных, скардзілася на дрэннае забеспячэнне, маленькі бюджэт і састарэлую зброю. У палітычным плане добраахвотнікі былі незадаволены перамогай левых на выбарах у сейм. Байцы патрабавалі ад урада вырашыць праблему збяднення вёсак, пакараць карумпаваных чыноўнікаў, даць ім права бясплатнага праезду, стварыць ваенную паліцыю і пракуратуру, а таксама звольніць міністра нацыянальнай абароны Аўдрыуса Буткявічуса. Каўнаская група лічыла кіруючую Дэмакратычную партыю працы «нарастаючай крымінальнай мафіяй». Сярод матываў удзельнікаў паўстання было іх нежаданне прынесці прысягу нядаўна абранаму прэзідэнту Альгірдасу Бразаўскасу.

31 ліпеня валанцёр ДСНА Ёнас Масквіціс, які працаваў у каўнаскай групе начальнікам павятовага аддзела ўзбраення і сапёрам, адказваючы за ўсё ўзбраенне, разам з трыма паплечнікамі самавольна сышоў у Альтанішкяйскі лес. 5 жніўня капрал 222-й роты Альгімантас Матулявічус са зброяй, сцягам, радыёстанцыяй і 5 добраахвотнікамі накіраваўся ў Казлу-Рудскі лес. Пазней Матулявічус адкрыта прызнаў, што жадаў ініцыяваць дзяржаўны пераварот[1]. Паўстанцы лічылі, што іх падтрымаюць іншыя структуры літоўскай арміі[2].

Дзяржаўныя чыноўнікі ўсвядомілі, што дзеянні мяцежных добраахвотнікаў стварылі пагрозу дзяржаўнага перавароту[1]. Паводле пазнейшых сведчанняў прэзідэнта Бразаўскаса, яму паступалі прамыя пагрозы[3].

На фоне паўстання кіраўніцтва ДСНА на чале з Ёнасам Гечасам, спрабуючы прадухіліць пашырэння бунту, загадала сабраць у добраахвотнікаў зброю. Адпаведны загад, падрыхтаваны тагачасным начальнікам штаба атрада Юрасам Абрамавічусам, 14 верасня падпісаў кіраўнік штаба тэрытарыяльнай абароны Каўнаскага павета маёр Віргініюс Вілкеліс. Аднак праз гэта да Масквіціса далучылася яшчэ больш людзей, у тым ліку камандзіры добраахвотніцкіх ротаў. Па выніку ў мяцеж былі ўцягнуты каля 140 чалавек[4]. 16 верасня камандзір 251-й роты малодшы лейтэнант Альвідас Пангоніс з добраахвотнікамі з 231-й, 213-й і 224-й рот са зброяй і транспартам выйшлі ў лес каля вёскі Альтанішкяй.

Мяцежнікі лічылі сваім ідэйным кіраўніком апазіцыйнага палітыка Вітаўтаса Ландсбергіса[5], галоўнага апанента Бразаўскаса. Пангоніс нават накіраваўся на сустрэчу з палітыкам, каб высвятліць яго меркаванне пра паўстанне[4]. Аднак Ландсбергіс адмовіўся кантактаваць[5].

Падчас знаходжання ў лесе добраахвотнікі захапілі сядзібу прафесара Людвікаса Лакаша[6], якая ў рэшце рэшт была спалена.

Каб канфлікт не дайшоў да гвалту, парламентарыі сфармавалі перамоўную камісію на чале з Мікалаем Мядзведзевым[7]. Група спрабавала пераканаць мяцежнікаў пакінуць лес. На перамовах прысутнічалі паліцыянты, якія пільна сачылі за працэсам. Некаторыя палітыкі, пераследуючы ўласныя мэты і думаючы пра тое, як выкарыстаць сітуацыю ў сваіх інтарэсах, спрабавалі маніпуляваць паўстанцамі. Многія паплечнікі Масквіціса адчувалі сябе героямі, бо атрымалі падтрымку ад некаторых тагачасных парламентарыяў. За гэты час прымаліся розныя рашэнні, складаліся заявы і звароты, даваліся інтэрв’ю. Расследаванне інцыдэнту і высвятленне яго прычын праводзілі камісіі розных узроўняў, кіраўнікі Мінабароны і МУС, іншыя службовыя асобы. З паўстанцамі было дамоўлена, што ніякіх палітычных спраў заводзіць на іх не будуць, а караць будуць толькі тых добраахвотнікаў, якія ўчынілі крымінальныя злачынствы. Абставіны добраахвотніцкага бунту не перараслі ў крымінальную справу, бо не было ўстаноўлена ніякіх дзяржаўных і ваенных злачынстваў, агнястрэльная зброя падчас інцыдэнту не ўжывалася, да таго ж гэта былі прадстаўнікі добраахвотнай, а не абавязковай службы.

22 верасня пасля цяжкіх перамоў добраахвотнікі пагадзіліся пакінуць лес. Нягледзячы на неаднаразовыя спробы з боку праваахоўных органаў і дэпутатаў Сейма, механізм паўстання не быў да канца раскрыты[8]. Меркавалася, што адмова добраахвотнікаў здаць зброю і іх сыход у лес маглі быць інспіраваныя альбо расійскімі спецслужбамі, альбо правымі палітычнымі сіламі ў Літве.

2 кастрычніка 2000 года Каўнаскі абласны суд прысудзіў Масквіціса да чатырох гадоў пазбаўлення волі за незаконнае набыццё, захоўванне і збыт агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Тэрмін яму скарацілі[9].

  1. а б Kauno diena. „Savanorių maišto šešėlis“. Праверана 2012 m. rugpjūčio 12 d..
  2. Kauno diena. „Savanorių maišto šešėlis“. Праверана 2012 m. rugpjūčio 12 d..
  3. A.Brazauskas: man buvo ruošiama kulka (літ.). www.lrt.lt. Delfi (26 студзеня 2007). Праверана 12 сакавіка 2024.
  4. а б V.Landsbergis savanorius ragino ne maištauti, o palikti mišką, tvirtina vienas iš maišto lyderių (літ.). delfi.lt. Delfi (7 лютага 2007). Праверана 12 сакавіка 2024.
  5. а б bernardinai.lt. Праверана 2012 m. rugpjūčio 12 d..
  6. http://kauno.diena.lt/dienrastis/kita/misko-heroju-nuvainikavimas-44595#axzz23KY6U8FB Savanoriai užgrobė sodybą
  7. N.Medvedevą papiktino V.Landsbergio žodžiai apie savanorių maištą (літ.). delfi.lt. Delfi (23 студзеня 2007). Праверана 12 сакавіка 2024.
  8. http://www.delfi.lt/news/daily/crime/jmaskvytis-uz-grotu-liks-dar-tris-menesius.d?id=5994 Архівавана 22 студзеня 2014 года. Nuteistas J. Maskvytis
  9. Savanorių maišto istorija dar neužmiršta (літ.). "Kauno diena". Delfi (14 студзеня 2004). Праверана 12 сакавіка 2024.
  • Vytautas Landsbergis „Viešoji informacija apie 1993 m. savanorių akciją Pakaunėje“. Vilnius: Konservatyvioji ateitis, 2006. ISBN 9955-568-42-9