Паўстанне 1953 года ў ГДР
Паўстанне 1953 года ў ГДР | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Халодная вайна | |||
![]() Танк СССР ІС-2 у Лейпцыгу 17 чэрвеня 1953 года. | |||
Дата | 16–17 чэрвеня 1953 | ||
Месца | ГДР | ||
Вынік | Паўстанне задушана | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
![]() |
Паўстанне 1953 года ў ГДР, вядомае ў Германіі як Народнае паўстанне ў ГДР (ням.: Volksaufstand in der DDR) пачалося з страйку будаўнікоў Усходняга Берліна 16 чэрвеня 1953 года і на наступны дзень пераўтварылася ў шырока распаўсюджанае паўстанне супраць урада Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Было жорстка задушанае танкамі Групы савецкіх войск у Германіі і Народнай паліцыяй. Нягледзячы на ўмяшанне войск СССР хвалю бунтаў і страйкаў было нялёгка спыніць. Нават пасля 17 чэрвеня дэманстрацыі прайшлі ў больш чым 500 гарадах і вёсках краіны.