Па-дэ-Кале
Па-дэ-Кале (фр.: Pas de Calais [pɑˈdə kaˈlɛ], у англамоўных краінах завецца Дуўрскі праліў, англ.: Strait of Dover) — праліў паміж востравам Вялікабрытанія і мацерыковай часткай Еўропы, самая вузкая частка Ла-Манша. Даўжыня - 37 км, найменшая шырыня - 32 км, найменшая глыбіня - 21 м. Парты: Дуўр, Кале, Дзюнкерк. Пад дном Па-дэ-Кале праходзіць Еўратунель.