Педагагічная каштоўнасць эсперанта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Педагагі́чная (прапедэўты́чная) кашто́ўнасць эспера́нта - уплыў эсперанта на наступнае вывучэнне іншых моў. Шматлікія даследванні прадэманстравалі, што дзеці, якія спачатку вучылі эсперанта, а потым іншую мову, дасягалі лепшага ўзроўня валодання гэтай мовай, чым тыя, якія папярэдне не вучылі гэтую мову.

Да прапедэўтычнай каштоўнасці эсперанта прыцягнуў увагу Антоні Грабоўскі, які ўжо ў атрыкуле 1908 года "Esperanto kiel propedeŭtiko de lingvoj" ("Эсперанта як прапедэўтыка моў"). Ён паказаў на канкрэтных прыкладах, у якоў ступені папярэдняе вывучэнне эсперанта дапамагае вывучаць французскую і лацінскую мовы (у той час гэты факт шмат каго здзівіў).

Даследванні[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1920-ых гадоў было праведзена неклькі педагагічных эксперыментаў:

  • 1925-1931, Калумбійскі ўніверсітэт, Нью-Ёрк, ЗША: 20 гадзін вывучэння эсперанта далі лепшы вынік, чым 100 гадзін французскай, нямецкай, італьянскай ці іспанскай мовы.
  • 1947-1951, Шэфілд, Вялікабрытанія (пачынаючы з 1948 года таксама ў Манчэстэры): дзіця асвойвае эсперанта за 6 месяцаў прыкладна настолькі, насколькі ён асвойвае французскую мову за 4-5 гадоў; пасля некалькіх месяцаў вывучэння эсперанта дзеці дасягаюць большых вынікаў у вывучэнні іншых моў.
  • 1958-1963, Летняя школа, Фінляндыя: пад кантролем Міністэрства адукацыі было заўважана, што пасля курса эсперанта навуучэнцы змаглі дасягнуць больш высокага ўзроня ў нямецкай мове, чым тыя, хто вучыў толькі нямецкую (нават, калі вучылі яе даўжэй).
  • 1962-1963, Універсітэт Будапешта, Венгрыя: параўнанне паміж эсперанта, рускай, англійскай і нямецкай мовамі; вучыць эсперанта аказалася значна прасцей, чым іншыя мовы.
  • 1983-1988, сярэдняя школа Rocca di San Salvatore, Генуя, Італія: вучні, якія вучылі спачатку эсперанта, а потым французскую мову, дасягалі больш высокага ўзроўня, чым тыя, што вучылі толькі французскую.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]