Педагагічная прэса (выдавецкі дом)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса» створана ў чэрвені 2019 года рэрганізацыяй установы «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета». Галоўны офіс знаходзіцца ў Мінску. Заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З дня стварэння да верасня 2021 года выдавецкі дом узначальнаваў Вадзім Аляксандравіч Кнышаў. З 23 верасня 2021 года дырэктарам з'яўляецца Кацярына Эдуардаўна Дубінская[1].

Мэты і задачы ўстановы[правіць | правіць зыходнік]

Згодна са статутам, зацверджаным загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, асноўнай мэтай дзейнасці рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса» з’яўляецца рэалізацыя права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзяржаўнай палітыцы ў галіне адукацыі, культуры, фізічнага выхавання і спорту, аб дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы, функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, гісторыі адукацыі, сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай, міжнароднай і іншых сферах жыццядзейнасці краіны.

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

Установа ажыццяўляе вытворчасць і выпуск шэрагу сродкаў масавай інфармацыі:

  • газеты «Настаўніцкая газета»[2] (заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь);
  • штомесячнага навукова-педагагічнага часопіса «Народная асвета»[3] (заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»);
  • штомесячнай газеты для замяшчальных бацькоў і спецыялістаў па сямейным устройстве «Домой!»[4] (заснавальнікі — Нацыянальны цэнтр усынаўлення Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»);
  • штомесячнага часопіса аб беларускім спорце «Спорт time[ru]» (заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»);
  • сеткавага выдання ng-press.by (заснавальнік — рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»).

У студзені 2022 года па ініцыятыве кіраўніцтва выдавецкага дома быў спынены выхад штотыднёвай газеты для падлеткаў «Переходный возраст[ru]»[5] (заснавальнікі — грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса») і штомесячнай газеты для падлеткаў «Раніца» (заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»).

Зноскі