Перайсці да зместу

Педра Кармона Эстанга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Педра Кармона Эстанга
ісп.: Pedro Carmona Estanga
прэзідэнт Венесуэлы[d]
12 красавіка 2002 — 13 красавіка 2002
Папярэднік Уга Чавес
Пераемнік Diosdado Cabello[d]

Нараджэнне 6 ліпеня 1941(1941-07-06) (83 гады)
Адукацыя
Узнагароды
Order of Bernardo O'Higgins Grand Cross of the Order of the Sun of Peru‎
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Педра Франсіска Кармона Эстанга (ісп.: Pedro Francisco Carmona Estanga; нар. 6 ліпеня 1941(1941-07-06), Баркісімета, United States of Venezuela[d]) — венесуэльскі прамысловец, былы лідар венесуэльскай гандлёвай арганізацыі. Абвясціў сябе прэзідэнтам Венесуэлы з 12 па 13 красавіка 2002 года ў выніку ваеннага перавароту супраць Уга Чавеса.

Пасля няўдалага перавароту і аднаўлення ранейшай улады эміграваў у Бразілію. Пазней з’яўляўся ў Маямі, ЗША[1].

У 80-х — 90-х гадах граў важную ролю ў прамысловасці Венесуэлы, бо быў кіраўніком нафтахімічнымі кампаніямі, уключаючы Industrias Venoco (1990—2000).

Паводле некаторых крыніц, «Колін Паўэл правёў прынамсі адну сустрэчу з Педра Кармона ў Багаце у снежні 2002», падчас венесуэльскай усеагульнай забастоўкі 2002—2003 гадоў[2].

11 красавіка 2002 года па закліку аднаго з найбуйнейшых прафсаюзаў Венесуэлы адбылася маніфестацыя з удзелам каля 200 000 чалавек ля штаб-кватэры PDVSA у абарону звольненых работнікаў кампаніі. Пасля маніфестацыі арганізатары пратэсту нечакана вырашылі змяніць маршрут маршу і павялі тысячы пратэстоўцаў да прэзідэнцкага палаца Мірафлорэс, дзе праходзіла дэманстрацыя прыхільнікаў прэзідэнта. Калі натоўпы пратэстоўцаў наблізіліся да прыхільнікаў прэзідэнта ля палаца, раптам пачалася стральба снайпераў, ад якой загінула 20 і было паранена каля 100 удзельнікаў абодвух маршаў.

Увечары 11 красавіка падраздзяленні узброеных сіл і танкі пачалі атачаць палац Мірафлорэс; пазней прадстаўнікі ўзброеных сіл сустрэліся ў палацы з прэзідэнтам Чавесам і запатрабавалі ад прэзідэнта сысці ў адстаўку. Ужо раніцай 12 красавіка камандуючы ўзброенымі сіламі генерал Лукас Рынкон публічна абвясціў пра тое, што Чавес пагадзіўся сысці ў адстаўку.

Пасля перавароту Чавеса даставілі на вайсковую базу на востраве Орчыла, дзе ён сустрэўся з прадстаўнікамі каталіцкай царквы і вайскоўцамі. Адхіленага прэзідэнта, такім чынам, утрымлівалі на востраве ў чаканні яго далейшага лёсу. 13 красавіка ў Чавеса атрымалася перадаць запіску, у якой сцвярджалася, што ён не адракаўся ад улады.

12 красавіка 2002 года быў абвешчаны новы пераходны «дэмакратычны ўрад нацыянальнага адзінства» на чале з лідарам асацыяцыі прадпрымальнікаў Венесуэлы Педра Кармона.

Пасля перавароту

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падаўлення путчу Педра Кармона схаваўся ў Пасольстве Рэспублікі Калумбія. Пазней, пасля прадастаўлення яму гэтай краінай палітычнага прытулку, ён быў вывезены туды. Гэты факт моцна ўскладніў узаемаадносіны паміж Венесуэлай і Калумбіяй. У Багаце Кармона заняўся выкладчыцкай працай у прыватным універсітэце Серхіа Арбаледы.

  1. Venezuelan Coup President Gains Asylum, Leaves for Colombia. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2013. Праверана 7 сакавіка 2013.
  2. CounterPunch, 27 November 2004, Danilo Anderson and Condoleezza Rice Архівавана 16 жніўня 2011.