Педра Паскаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Педра Паскаль
Pedro Pascal
Паскаль на San Diego Comic-Con International у 2014 годзе.
Імя пры нараджэнні Хасэ Педра Бальмаседа Паскаль
Дата нараджэння 2 красавіка 1975(1975-04-02) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька José Balmaceda[d]
Маці Verónica Pascal[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр
Кар’ера 1999 — наш час
Узнагароды
IMDb ID 0050959
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасэ́ Пе́дра Бальмасе́да Паска́ль (ісп.: Jose Pedro Balmaceda Pascal; 2 красавіка 1975, Сант’яга, Чылі), больш вядомы як Педра Паскаль — чылійска-амерыканскі акцёр. Найбольш вядомы як выканаўца роляў Аберына Мартэла ў чацвёртым сезоне серыяла «Гульня тронаў»[2] і Хаўера Пеньі ў серыяле «Наркі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Педра Паскаль нарадзіўся ў Сант’яга[3], але неўзабаве па яго нараджэнні сям’я атрымала палітычны прытулак у Даніі, бо ў Чылі дзейнічала ваенная дыктатура Аўгуста Піначэта[4]. Гадаваўся Педра ў акрузе Орындж (Каліфорнія) і Сан-Антоніа (Тэхас)[5], навучаўся ў Мастацкай школе акруг Орындж і Тышскай школе мастацтваў  (англ.) Нью-Ёркскага ўніверсітэта[4].

Паскаль выконваў ролі ў розных серыялах, сярод якіх «Бафі — забойца вампіраў», «Добрая жонка», «Радзіма», «Менталіст» і «Грэйслэнд»[6], у адным эпізодзе серыялу «Закон & парадак: Злачынны намер». У чэрвені 2013 года ён зняўся ў ролі Аберына Мартэла ў чацвёртым сезоне серыяла «Гульня тронаў» каналу HBO[7], а ў 2015 грае ролю агента Упраўлення па барацьбе з наркотыкамі ЗША Хаўера Пеньі ў арыгінальным шоу Netflixу «Наркі».

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Рок Назва Роля Заўвагі
2001 «Зямля супраць павука» Гатычны хлопец Тэлефільм
2005 «Сёстры» Стыў
2011 «Бюро карэктавання» Пол дэ Санта
2011 «Паведамленне пра раскрыццё: Правал Сема Экса» Камандантэ Веракруз Тэлефільм
2014 «Крывасмокія вырадкі» Макс
2015 «Слодычы» Блізнятка Пітэр
2016 «Вялікая сцяна»
2017 «Kingsman: Залатое кола» агент «Statesman» Віскі

Тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]

Рок Назва Роля Заўвагі
1999 «Дабро супраць зла» Грэгар Нью серыя: «Gee Your Hair Smells Evil»
1999 «Дзелавы цэнтр» Голас
серыя: «Hot Spot»
1999 «Распранутыя» Грэг 3 серыі
1999 «Бафі — забойца вампіраў» Эдзі серыя: «The Freshman»
2000 «Крануты анёлам» Рыкі серыя: «Stealing Hope»
2001 «Паліцэйская ўправа Нью-Ёрку» Шэйн «Дыя» Морысі серыя: «Oh Golly Goth»
2006 «Закон & парадак: Злачынны намер» Кевін «Кіп» Грын серыя: «Weeping Willow»
2006 «Без следу» Кайл Уілсан серыя: «Candy»
2008 «Закон & парадак» Тыта Кабаса серыя: «Tango»
2009 «Закон & парадак: Злачынны намер» Рэджы Лакмен серыя: «The Glory That Was…»
2009—2011 «Добрая жонка» Натан Ландры 6 серыяў
2010 «Медсястра Джэкі» Стыў серыя: «Twitter»
2011 «Пагасіце вагні» Амар Асарыян 4 серыі
2011 «Браты і сёстры» Зак Уэлісан 2 серыі
2011 «Закон & парадак: Аддзел асаблівых ахвяр» Спецагент Грыер серыя: «Smoked»
2011 «Анёлы Чарлі» Фрыдрык Мерсер серыя: «Angels in Paradise»
2011 «Цуда-жанчына» Эд Індэліката Пілотная серыя
2012 «Цела як доказ» Зак Гофман серыя: «Falling for You»
2012 «CSI: Месца злачынства» Кайл Гартлі серыя: «Malice in Wonderland»
2013 «Нікіта» Лаем серыя: «Aftermath»
2013 «Чырвоная ўдава» Джэй Кастылья 4 серыі
2013 «Грэйслэнд» Хуан Бадзілья 9 серыяў
2013 «Радзіма» Дэвід Партылья серыя: «Tin Man Is Down»
2013 «Шостая зброя» Спецагент Артэга Пілотная серыя
2014 «Менталіст» Маркус Пайк 7 серый
2014 «Выстаўленыя» Оскар Кастра Варгас Пілотная серыя
2014 «Гульня тронаў» Аберын Мартэл 7 серыяў
2015 «Наркі» Хаўер Пенья 10 серыяў
2019—ц.ч. «Мандалорац» Мандалорац / Дын Джарын
2022 «Кніга Бобы Фета» Мандалорац / Дын Джарын 3 серыі
2023—ц.ч. «Апошнія з нас» Джоэл

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://time.com/collection-post/4985811/american-voices-pedro-pascal/
  2. Rebecca Martin. Who Is Pedro Pascal? 5 Things to Know About Oberyn Martell Actor (англ.)(недаступная спасылка). Wetpaint (28 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2015. Праверана 14 лістапада 2015.
  3. Robert Ito. A Lethal Prince, Even if a Bit Clumsy (англ.). New York Times (28 сакавіка 2014). Праверана 14 лістапада 2015.
  4. а б Pat H. Broeske. The Viper Prince (англ.). Orange Coast (28 красавіка 2014). Праверана 14 лістапада 2015.
  5. Gina McIntyre. ‘Game of Thrones’: Red Viper actor Pedro Pascal hates spoilers too (англ.). Los Angeles Times (12 мая 2014). Праверана 14 лістапада 2015.
  6. Ng, Philiana. 'The Good Wife' Actor Checks Into USA's 'Graceland' in Major Arc, Exclusive (англ.). The Hollywood Reporter (5 лістапада 2012). Праверана 14 лістапада 2015.
  7. James Hibberd. 'Game of Thrones' casts major season 4 role: Oberyn the Red Viper -- EXCLUSIVE (англ.). Entertainment Weekly (28 чэрвеня 2013). Праверана 14 лістапада 2015.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]