Педра Санчэс
Педра Санчэс ісп.: Pedro Sánchez | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 1 чэрвеня 2018 | |||
Манарх | Філіп VI | ||
Папярэднік | Марыяна Рахой | ||
Партыя | Іспанская сацыялістычная рабочая партыя | ||
Адукацыя | |||
Прафесія | эканаміст | ||
Дзейнасць | палітык, эканаміст | ||
Веравызнанне | атэізм | ||
Нараджэнне | 29 лютага 1972[4][5][6] (48 гадоў)
| ||
Жонка | Марыя Бегонья Гомес Фернандэс[d] | ||
Дзеці | Карлота Санчэс Гомес[d] і Айноа Санчэс Гомес[d] | ||
Сайт | sanchezcastejon.es | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Педра Санчэс Перэс-Кастэхон (ісп.: Pedro Sánchez Pérez-Castejón; нар. 29 лютага 1972, Мадрыд) — іспанскі эканаміст і палітык, лідар Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі (ІСРП) з 2014 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1995 годзе атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Мадрыдскім універсітэце, пазней працягнуў навучанне ў Бізнес-школе IESE[en] і Брусельскім свабодным універсітэце. У 2012 годзе атрымаў ступень доктара ва Універсітэце імя Каміла Хасэ Селы[en].
Пачаў палітычную дзейнасць у рамках Моладзевай арганізацыі ІСРП. Ён працаваў палітычным кансультантам у Еўрапейскім парламенце ў офісе Вярхоўнага прадстаўніка ААН па Босніі і Герцагавіне і кіраванні партыі. З 2004 па 2009 уваходзіў у гарадскі савет Мадрыда. У 2008 годзе ён стаў выкладчыкам эканомікі ў Універсітэце Каміла Хасэ Села. Пасля ён быў абраны членам Кангрэса дэпутатаў, ніжняй палаты (Генеральныя картэсы).
Заняў пасаду генеральнага сакратара 26 ліпеня 2014 года. Першы лідар ІСРП, абраны прамым галасаваннем радавых членаў партыі. Па выніках выбараў 2015 года атрымаў запрашэнне караля сфармаваць ўрад, але не атрымаў поспех, таксама як і пасля выбараў 2016 года.
Скарыстаўшыся ў якасці падставы слабымі вынікамі ІСРП на выбарах у Галісіі і Краіны Баскаў, частка верхавіны партыі тэхнічна зняла яго з пасады генеральнага сакратара 28 верасня 2016. Хоць спачатку Санчэс не прызнаў легітымнасці гэтага «ўнутранага перавароту», 1 кастрычніка ён падаў у адстаўку, а 29 кастрычніка пакінуў і свой мандат дэпутата Кангрэса, калі яго партыя ўстрымалася, а не прагаласавала супраць правацэнтрысцкага ўрада меншасці Марыяна Рахоя. На новых выбарах генеральнага сакратара 21 мая 2017 года Санчэс атрымаў перамогу (50,2 % галасоў) над сваім галоўным крытыкам з правага крыла партыі Сусанай Дыяс (39,9 %) і Пачы Лопесам (9,9 %).Жанаты, мае двух дачок.
На чале ўрада[правіць | правіць зыходнік]
1 чэрвеня 2018 года пасля карупцыйнага скандалу сышоў у адстаўку Марыяна Рахой у выніку недаверу з боку парламенцкай большасці: 180 дэпутатаў прагаласавалі за вотум недаверу, 169 — супраць, пры адным, які ўстрымаўся[7]. Пасля гэтага кароль Іспаніі Філіп VI унёс прапанову аб новым кіраўніку ўрада Педра Санчэсе, які і заняў гэты пост.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.bolsamania.com/noticias/politica/cual-es-el-sistema-economico-que-mas-le-gusta-a-pedro-sanchez--169239.html Праверана 5 сакавіка 2018.
- ↑ 2,0 2,1 http://www.lavanguardia.com/politica/20150621/54432949209/pedro-sanchez-el-doctor-en-economicas-que-opositara-a-la-moncloa.html Праверана 5 сакавіка 2018.
- ↑ 3,0 3,1 http://www.huffingtonpost.es/2014/06/12/pedro-sanchez-psoe_n_5487707.html Праверана 5 сакавіка 2018.
- ↑ http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Diputados/BusqForm?_piref73_1333155_73_1333154_1333154.next_page=/wc/fichaDiputado?idDiputado=324&idLegislatura=13 Праверана 18 жніўня 2019.
- ↑ Pedro Sanchez // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pedro Sánchez Pérez-Castejón // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Іспанскі парламент выказвае вотум недаверу прэм’еру РІА «Новости», 1 чэрвеня 2018 года