Педра дэ Мендоса
Выгляд
| Педра дэ Мендоса | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: Pedro de Mendoza | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Juan de Ayolas[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1487[1][2] |
||||||
| Смерць |
23 чэрвеня 1537 |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||

Педра дэ Мендоса (ісп.: Pedro de Mendoza; 1487, Гуадыс, Гранада — 1537, Атлантычны акіян) — іспанскі канкістадор з тытулам адэлантада.
Мендоса паходзіў з заможнай сям'і, якая жыла ў Альмера. Ён ваяваў у Італіі, прысутнічаў пры двары караля Карла V Габсбурга і арганізаваў экспедыцыю з адзінаццаці караблёў у Паўднёвую Амерыку.
Пасля прыпынку ў гавані Рыа-дэ-Жанейра ён дасягнуў вусця Ла-Платы, дзе ў 1536 заснаваў калонію Буэнас-Айрэс. Некаторыя жыхары калоніі пазней праніклі ўглыб кантынента па Паране і Парагваю і заснавалі паселішча ў Асунсьён. З-за шматлікіх нападаў мясцовых індзейцаў на Буэнас-Айрэс Мендоса вырашыў пакінуць кантынент і вярнуцца ў Іспанію, аднак памёр па шляху дадому.
Зноскі
- ↑ Pedro de Mendoza // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pedro de Mendoza // opac.vatlib.it
- ↑ varios autores Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 26 верасня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Pedro de Mendoza (англ.). Britannica. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2013. Праверана 24 чэрвеня 2013.