Педру I (імператар Бразіліі)
Педру I парт.: Pedro I | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
12 кастрычніка 1822 — 7 красавіка 1831 | |||
Каранацыя | 1 снежня 1822 | ||
Папярэднік | тытул створаны | ||
Пераемнік | Педру II | ||
Адрачэнне | 7 красавіка 1831 | ||
| |||
10 сакавіка 1826 — 3 сакавіка 1828 | |||
(пад імем Педру IV) | |||
Папярэднік | Жуан VI | ||
Пераемнік | Марыя II | ||
Адрачэнне | 3 сакавіка 1828 | ||
Дзейнасць | палітык, кампазітар, паэт | ||
Член у | |||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||
Нараджэнне | 12 кастрычніка 1798[2][3][…] | ||
Смерць | 24 верасня 1834[2][3][…] (35 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Дынастыя Браганса | ||
Бацька | Жуан VI | ||
Маці | Карлота Жаакіна | ||
Жонка | Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская[d] і Амелія Лёйхтэнбергская[d] | ||
Дзеці | 4 дачкі і сын | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Манаграма | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Педру I (парт.: Pedro I; 12 кастрычніка 1798, палац Келуш — 24 верасня 1834, палац Келуш) — імператар Бразільскай імперыі c 12 кастрычніка 1822 па 7 красавіка 1831, рэгент з 7 верасня па 12 кастрычніка 1822. З 10 сакавіка 1826 па 3 сакавіка 1828 кароль Партугаліі (рэгент пры сваёй дачцы Марыі з 3 сакавіка па 3 ліпеня 1828 і з 15 сакавіка 1830 па 20 верасня 1834) як Педру IV (парт.: Pedro IV), неўзабаве пасля смерці бацькі Жуана VI перадаў прастол дачцы Марыі II.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 12 кастрычніка 1798 года ў Лісабоне. Сын партугальскага караля Жуана VI і іспанскай інфанты Карлоты Жуакіны. Імя пры нараджэнні — Педру ды Алкантара Франсішку Антоніу Жуан Карлуш Шаўер ды Паўлу Мігел Рафаэл Жуакін Жазэ Ганзага Пашкуал Кіпрыяну Серафін ды Браганса і Бурбон (Pedro de Alcântara Francisco António João Carlos Xavier de Paula Miguel Rafael Joaquim José Gonzaga Pascoal Cipriano Serafim de Bragança e Bourbon).
У 1808 годзе бег ад французскіх войскаў разам з бацькам — каралём Жуанам VI у Бразілію. З гэтай краінай апынуўся звязаны ўвесь яго далейшы лёс. У 1820 годзе, пасля рэвалюцый у Іспаніі і Партугаліі, у Бразіліі, як і ва ўсёй Лацінскай Амерыцы, пачаліся вялікія хваляванні. Сярод афіцэраў і жыхароў Рыа-дэ-Жанэйра было шмат прыхільнікаў незалежнасці. Педра спагадаў іх планам, так што ў яго твары яны бачылі свайго правадыра. У 1821 годзе Жуан VI вярнуўся ў Еўропу, пакінуўшы прынца замест сябе кіраваць калоніямі. У лютым 1822 Педру склікаў дарадчы сход і даручыў яму распрацаваць канстытуцыю для Бразіліі. У чэрвені ён сабраў Устаноўчы сход і звярнуўся да бразільцаў з заклікам да вызвалення. Пры гэтым ён высунуў лозунг: «Незалежнасць або смерць!». У кастрычніку жыхары Рыа-дэ-Жанэйра абвясцілі яго імператарам.

Да канца 1823 года ўладу новага імператара прызналі ўсе правінцыі Бразіліі, уключаючы паўночныя, якія даўно марылі пра стварэнне ўласнай дзяржавы. У 1825 годзе кароль Жуан прызнаў незалежнасць Бразіліі.
Пасля гэтага паводзіны Педру змянілася. Імператар ігнараваў палату дэпутатаў, прызначаў і змяняў міністраў паводле свайго меркавання і наогул паводзіў сябе як неабмежаваны манарх. Душыў рэспубліканскі рух, заахвочваў пранікненне англійскага капіталу.
У той жа час прыйшла вестка пра смерць Жуана ў Партугаліі. Прастол перайшоў да Педру, як да старэйшага сына. Чакалі, што ён адмовіцца ад яго на карысць свайго малодшага брата Мігела. Але Педру стаў дзейнічаць па-іншаму. У сакавіку 1828 ён адрокся ад партугальскай кароны на карысць сваёй дачкі Марыі, якой тады было ўсяго сем гадоў. Каб прымірыць усе партыі, ён заручыў яе з братам Мігелам. Але падзеі развіваліся зусім не так, як бы хацелася Педру — у 1828 годзе Мігел здзейсніў пераварот і абвясціў сябе каралём. Марыя, так і не ўступіўшы ў свае правы, павінна была бегчы з краіны. Тады ў Партугаліі вызначыліся дзве партыі: кансерватары — за Мігела, а лібералы — за Марыю. Апошніх узначаліў Педру. Але толькі ў маі 1834 пасля шэрагу паражэнняў і ўступлення іспанскіх войскаў у Партугалію Мігел адрокся ад прастола і адплыў у Геную. У жніўні Марыю абвясцілі каралевай, а Педру — рэгентам.
24 верасня 1830 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Андрэя Першазванага[6].
Страціў Педру і бразільскі прастол. Прыхільнікі незалежнасці Бразіліі падазрона ставіліся да жадання Педру ўдзельнічаць у партугальскіх падзеях. Асцерагаліся, што ён, стаўшы каралём Партугаліі, ізноў аб’яднае абедзве дзяржавы. У 1830 годзе ў правінцыі Мінас-Жэрайс пачалося паўстанне, якое перакінулася потым на сталіцу. З-за гэтага Педру 7 красавіка 1831 года вымушаны быў адрачыся ад прастола на карысць свайго малалетняга сына Педру. Праз некалькі дзён ён з’ехаў у Еўропу.
Вайна падарвала здароўе Педру, і скончыў ён яе смяротна хворым. 24 верасня 1834 года Педру памёр ад сухот у палацы Келуш, дзе і нарадзіўся[7].
Пад уплывам Партугала, Нуньеса Гарсіі і Нейкома імператар у свабодны час сачыняў музыку. Сярод яго твораў «Credo» для салістаў, хору і аркестра, уверцюра «Te Deum», шматлікія маршы, а таксама «гімн незалежнасці Бразіліі», які ў часы кіравання Педру меў статус дзяржаўнага.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
У 1817 годзе Педру ажаніўся з аўстрыйскай эрцгерцагіняй Марыяй Леапальдзінай (1797—1826), дачкой імператара Франца II. У іх нарадзіліся сямёра дзяцей, з якіх выжылі:
- Марыя (1819—53), каралева Партугаліі пад імем Марыі II,
- Жануарыя (1822—1901), у 1844 выйшла замуж за сіцылійскага прынца Людовіка,
- Паўла (1823—1833),
- Франсіска (1824—98), у 1843 выйшла замуж за Франсуа Арлеанскага, прынца дэ Жуанвіля;
- Педру (1825—91), імператар Бразіліі Педру II.
У 1829 годзе ажаніўся другі раз з Амаліяй (1812—1873), дачкой Яўгенія Багарнэ, герцага Лейхтэнбергскага. У шлюбе нарадзілася адзіная дачка:
- Марыя Амелія (1831—1853)
Зноскі
- ↑ http://www.abmusica.org.br/academico.php?id=76
- ↑ 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118983318 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 3,0 3,1 Dom Pedro I // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Itaú Cultural Dom Pedro I, Imperador do Brasil // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 5,0 5,1 https://musicabrasilis.org.br/compositores/d-pedro-i
- ↑ Карабанов П. Ф. Списки замечательных лиц русских / [Доп.: П. В. Долгоруков]. — М.: Унив. тип., 1860. — 112 с. — (Из 1-й кн. «Чтений в О-ве истории и древностей рос. при Моск. ун-те. 1860»)
- ↑ Sousa, Otávio Tarquínio de. A vida de D. Pedro I Шаблон:Ref-und. — Rio de Janeiro: José Olímpio, 1972.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Педро I, император бразильский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Папярэднік: Абвяшчэнне незалежнасці |
Імператар Бразіліі 1822—1831 |
Пераемнік: Педру II |
Папярэднік: Жуан VI |
Кароль Партугаліі 1826—1828 |
Пераемнік: Марыя II |
- Нарадзіліся 12 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1798 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Лісабон
- Памерлі 24 верасня
- Памерлі ў 1834 годзе
- Памерлі ў Партугаліі
- Дынастыя Браганса
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вікозскай
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры ордэна Святога Людовіка
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Кавалеры ордэна Святога Губерта
- Асобы
- Каралі партугальскія
- Імператары Бразіліі
- Кампазітары Бразіліі
- Кампазітары Партугаліі
- Масоны Бразіліі
- Масоны — вялікія майстры
- Памерлі ад туберкулёзу