Пекін Дасін (аэрапорт)
Выгляд
| Пекін Дасін | |
|---|---|
| | |
| ІАТА: PKX — ІКАА: ZBAD | |
| Інфармацыя | |
| Краіна | |
| Дата адкрыцця | 26 верасня 2019 |
| Вышыня НУМ | 30 м |
| Плошча |
|
| Сайт | bdia.com.cn |
| Статыстыка | |
| Гадавы пасажырапаток | 10 277 623[1] |
Міжнароды аэрапорт Пекін Дасін (кіт.: 北京大兴国际机场) — аэрапорт у Пекіне, сталіцы Кітая.
Пабудаваны ў паўднёвым гарадскім раёне Дасін. Быў здадзены ў эксплуатацыю ў верасні 2019 года. Размешчаны за 46 км ад цэнтра кітайскай сталіцы, тэрмінал новага аэрапорта мае форму фенікса з распраўленымі крыламі. Чакаецца, што да 2025 года пасажырапаток і грузаабарот аэрапорта дасягне адпаведна 72 млн чалавек і 2 млн тон з 620 тысячамі ўзлётаў і пасадак[2].
Для зручнасці пасажыраў на станцыі метро Цаацяа, размешчанай непадалёк ад цэнтра горада ў раёне Фэнтай, устаноўлена стойка рэгістрацыі, дзе пасажыры могуць зарэгістравацца на рэйс і здаць багаж перш, чым адправіцца ў аэрапорт Дасін на аэраэкспрэсе.
Зноскі
- ↑ http://www.caac.gov.cn/XXGK/XXGK/TJSJ/202303/P020230317397015127619.xlsx
- ↑ zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2020. Праверана 11 мая 2020.