Пелагій I (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пелагій I
60-ы Папа Рымскі
16 красавіка 556 — 4 сакавіка 561
Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Вігілій

Пераемнік:

Ян III


Нараджэнне:

невядома

Смерць:

4 сакавіка 561(0561-03-04)

ПЕЛАГІЙ I, Папа Рымскі (556561).

Дыякан з Канстанцінопалю, якога Юстыніян скіраваў (555) у Рым, каб яго выбралі папам. Палкаводзец Нарсес, які ў той час быў фактычным дыктатарам Рыму, выканаў загад імператара. Але на працягу дзесяці месяцаў не знаходзілася духоўнай асобы, каб пасвяціць Пелагія. Нарэшце, два прэсвітэры гэта выканалі.

Чуткі абвінавачвалі Пелагія не толькі ў арышце Вігілія, але і ў смерці таго. Гэтая думка трапіла і ў гісторыю царквы (Зепельт, Дэўрыес). Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што некаторыя епіскапы ў Італіі выкраслілі імя Пелагія I з "дыптыху", і агульнай тагачаснай незадаволенасцю дзейнасцю Пелагія I, напр., былі зроблены заявы мітрапалітаў Мілана і Аквілеі аб выхадзе з "рымскай царквы", адбываліся ўзаемныя адлучэнні ад царквы і пад. У час гэтых канфліктаў Пелагій I памёр.[1]

Зноскі

  1. [Loz 1934] с. 39.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • [Loz 1934] Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.