Пелапанес (акруга)
| Пелапанес | |||
|---|---|---|---|
| грэч. Περιφέρεια Πελοποννήσου | |||
| | |||
|
|||
| Краіна |
|
||
| Статус | Перыферыя | ||
| Уваходзіць у | |||
| Уключае | 5 нома | ||
| Адміністрацыйны цэнтр | Трыпалі | ||
| Глава адміністрацыі | Panagiotis Nikas[d] | ||
| Насельніцтва (2011) | 577 903 | ||
| Шчыльнасць | 37,31 чал./км² | ||
| Плошча | 15 490 км² | ||
![]() |
|||
|
|
|||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||
| Код ISO 3166-2 | GR-J | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Пелапанес (грэч. Περιφέρεια Πελοποννήσου) — адміністрацыйная вобласць (перыферыя) на поўдні рэспублікі Грэцыя. Правінцыя займае большую частку паўвостравы Пелапанес, за выключэннем паўночна-заходніх рэгіёнаў Ахея і Эліды, якія належаць перыферыі Заходняя Грэцыя. На поўначы мяжуе з перыферыяй Заходняя Грэцыя, на паўночным усходзе — з Атыкай. Плошча правінцыі складае 15 490 км².
Адміністрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Перыферыя была створана ў 1987 годзе падчас адміністрацыйнай рэформы. З 2010 года паводле закону Калікратыса, яе правы і паўнамоцтвы былі перагледжаны і пашыраны. Разам з перыферыямі Заходняй Грэцыі і Іанічных астравоў, яна падпарадкоўваецца Дэцэнтралізаванай адміністрацыі Пелапанес, Заходняй Грэцыі і Іанічных астравоў, размешчанай у Патрах. Адміністрацыйны цэнтр перыферыі знаходзіцца ў Трыпалі. Адміністрацыйная вобласць падзелена на пяць адміністрацыйных адзінак (номаў, да 2010 года — прэфектуры): Аркадыя, Аргаліда, Карынфія, Лаконія і Месінія, які ў сваю чаргу падзелены на 26 муніцыпалітэтаў.
З 1 студзеня 2011 года губернатарам перыферыі з'яўляецца Петрас Татуліс, які быў выбраны ў лістападзе 2010 года на выбарах у мясцовыя органы кіравання ад Усегрэчаскага сацыялістычнага руху.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1989. — С. 369.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пелапанес (акруга)
