Пелая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пелая
ісп.: Pelayo, лац.: Pelagius
Статуя Пелая ў даліне Кавадонгі.
Статуя Пелая ў даліне Кавадонгі.
Сцяг1-ы Кароль Астурыі
718 — 737
Папярэднік
Пераемнік Фавіла

Нараджэнне каля 685
  • невядома
Смерць 737[1]
Месца пахавання
Род Астур-леонская дынастыя[d]
Бацька Фавіла[d]
Маці невядома
Жонка Гаўдыёса[d]
Дзеці Фавіла[d][2] і Эрмесінда Астурыйская[d][2]
Веравызнанне Nicene Christianity[d]
Дзейнасць воін, арыстакрат
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пела́я (ісп.: Pelayo, лац.: Pelagius, астур.: Pelayu, парт.: Pelágio; каля 690737) — кароль Астурыі, які панаваў з 718 па 737 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як кароль вестготаў Радэрых атрымаў канчатковую паражэнне ад арабаў, рэшткі яго арміі адышлі ў Астурыю. Тут таксама ўкрыліся і магнаты паўднёвай і цэнтральнай Іспаніі, а таксама частка епіскапаў. Сярод пячораў і цяснінаў, вельмі зручных пры абароне, яны былі гатовыя даць рашучы адпор ворагам. Аднак паведамленне аб смерці Родэрыха прымусіла іх падумаць аб неабходнасці абраць прыемніка, які павінен будзе кіраваць ваеннымі аперацыямі. Ім стаў Пелая.

Прыняўшы ўладу ў такі цяжкі перыяд, малады Пелая ў першы час не змог дамагчыся поспеху, бо яго войска было нешматлікае. З набліжэннем арабаў, Пелая ў 714 годзе затаіўся ў прадгор’і Пікас дэ Еўропа. Тут іспанцы з поспехам супрацьстаялі ворагам. У 718 годзе Пелая адступіў у горы і ў даліне Кавадонгі разбіў атрад пад камандваннем арабскага вайскоўца Алькамы. Сам Алькама быў забіты падчас бойкі.

Невялікая перамога іспанцаў у даліне Кавадонгі мела вялікае значэнне, аднак яна вырашыла лёс толькі невялікай тэрыторыі. Пасля бітвы арабы пакінулі тэрыторыю паўночна-ўсходняй Астурыі. Гэтак была закладзена Рэканкіста — працяглай барацьбе іспанцаў за вызваленне сваёй краіны аб арабскага нашэсця. Усе спробы кардоўскіх эміраў захапіць Астурыю былі з поспехам адбіты Пелая. Паступова ён здолеў расшырыць сваю дзяржаву, Астурыя пад канец яго панавання ахоплівала на ўсходзе землі баскаў, а на захадзе — Галісію.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]