Слаявіна ліставатая, буйналопасцевая, даўжынёй да 150 мм, часам утварае акруглыя разеткі. Лопасці шырынёй 10—30 мм, з закругленымі канцамі і прыўзнятымі роўнымі, хвалістымі краямі. Слаявіна зверху гладкая, бліскучая, блакітнавата- або карычнявата-шэрая, к цэнтру звычайна стракатая ад сеткі шырокіх карычняватых звіслых жылак, якія зліваюцца ў амаль суцэльны лямец. Рызіны размешчаны пучкамі, радзей у выглядзе шчотачак або вузкіх косак. Апатэцыі шырокаэліптычныя, гарызантальныя, размешчаны на канцах лопасцей
Звычайна сустракаецца на глебе, сярод імхоў і лішайнікаў у вільготных месцах.[1]
Пашырэнне: Еўропа, Азія (Кітай, Японія), паўночная і трапічная Афрыка, Паўночная Амерыка (ЗША, Канада), Ньюфаўндленд, Тасманія. Вельмі рэдкі прадстаўнік рэліктавага комплексу субарктычнага перыяду, які расце ў лясных паясах гор і на раўніне. У Беларусі знойдзены ў Гомельскай (Лельчыцкі р-н), Гродзенскай (Свіслацкі р-н) і Мінскай (Лагойскі р-н) абласцях.[1]