Пеначкі
Jump to navigation
Jump to search
Пеначкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Зялёная пячураўка (Phylloscopus trochiloides) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Phylloscopus Boie, 1826 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Пеначкі[1] (Phylloscopus) — род дробных насякомаедных птушак з сямейства пеначковыя (Phylloscopidae), якія жывуць у Еўропе, Азіі і Афрыцы.
Найбольшая біяразнастайнасць маецца ва Усходняй Азіі. Да нядаўняга часу пеначкі звычайна разглядаліся ў якасці групы птушак з сямейства слаўкавых, аднак у 2006 годзе было прынята рашэнне вылучыць гэты род, а таксама род размаляваных пеначак (Seicercus) у асобнае сямейства. У цяперашні час род налічвае каля 55 відаў птушак, аднак у сукупнасці аказваецца поліфілетычным (мае розных продкаў) па адносінах да роднасных размаляваных пеначак, што супярэчыць сучаснай біялагічнай сістэматыцы. Такім чынам, класіфікацыя некалькіх відаў можа быць перагледжана.
Зноскі
- ↑ Напісанне Пеначкі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.265