Універсітэт Пенджаба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пенджабскі ўніверсітэт)
Універсітэт Пенджаба

Універсітэт Пенджаба — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны у цэнтральнай частцы горада Лахор, Пенджаб, Пакістан. Найстарэйшы і найбуйнейшы дзяржаўны ўніверсітэт у Пакістане. Мае кампусы ў Гуджранвале, Джэламе і Ханспуры. Афіцыйна заснаваны брытанскім урадам пасля склікання першага пасяджэння па стварэнні вышэйшых навучальных устаноў у кастрычніку 1882 года ў Шымле. Універсітэт Пенджаба быў чацвёртым універсітэтам, заснаваным каланіяльнымі ўладамі Брытаніі ў Паўднёвай Азіі, першыя тры знаходзіліся ў Бамбеі, Мадрасе і ў Калькуце. Адзін з трох універсітэтаў, якія адышлі Пакістану пасля падзелу Брытанскай Індыі.

У ім навучаюцца каля 30 000 студэнтаў. Універсітэт Пенджаба мае 13 факультэтаў, у рамках якіх існуе 63 навуковыя аддзелы, навукова-даследчыя цэнтры і інстытуты. Сярод выпускнікоў і былых выкладчыкаў — два нобелеўскія лаўрэаты (Абдус Салам і Хар Гобінд Карана).