Перайсці да зместу

Пенеплен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема ўтварэння пенеплена

Пенепле́н (англ.: peneplain, [ˈpiːnɪˌpleɪn]; ад лац.: paene — «амаль» і англ.: plain — «раўніна») — слабахвалістая, месцамі амаль роўная дэнудацыйна-акумулятыўная раўніна, якая ўтварылася ў выніку працяглага разбурэння горнай краіны прыроднымі працэсамі ва ўмовах адноснага тэктанічнага спакою.[1]

Пенеплен на астравах Белчар у Гудзонавым заліве, Канада

Пенеплены ўтвараюцца пад уздзеяннем экзагенных працэсаў, пераважна дэнудацыі. Іх фарміраванню спрыяюць гумідны клімат і працяглы адносны тэктанічны спакой. Паверхня пенеплена часта пакрыта карой выветрывання, магутнасць якой можа перавышаць 100 м.[1]

Пенеплены шырока пашыраны ў межах Казахскага драбнасопачніка. Ва ўмовах арыднага клімату ўтвараецца блізкая форма выраўнаванага рэльефу — педыплен, або раўніна падножжаў.[1]

  1. 1 2 3 Пенеплен // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).