Пензенская вуліца (Мінск)
Пензенская вуліца — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар горада Пенза. Паводле адной з версій назва можа быць звязана з памяццю аб родных мясцінах тых, «хто прыехаў у Мінск будаваць і абслугоўваць чыгунку[1]». Існуе прыкладна з часоў забудовы мясцовасці ў канцы ХІХ ст. і адносіцца да гістарычнага раёна Сенажаны[1]. Працягласць 0,579 км[2]. На цяперашні час архітэктура вуліцы складаецца з 4-х жылых 2-павярховых дамоў, пабудваных ў 1952-56 гг., 2-х былых інтэрнатаў, пабудаваных ў 1950-х гг. і перабудаваных у жылыя дамы ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гг., а таксама шэрагу дамоў сядзібнага тыпу[3]. Вуліца перасякае вуліцы Аэрадромную, Сеніцкую і Быхаўскую, а таксама 2-і завулак Жукоўскага. У канцы 2024 г. была апублікавана інфармацыя аб планах зносу забудовы у межах вуліц Быхаўскай — Пензенскай — Сенніцкай — Нафтавай — Аэрадромнай пад будаўніцтва 8-павярховых жылых дамоў, школы і дзіцяячага сада[4].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- На цэтліку дома 25, з якога пачынаецца вуліца, замест «Пензенскай» абдрукоўкай стаіць «Пензінская[5]».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Прогулка по Пензенской улице // LiveJournal
- ↑ Пензенская улица. Минск // Geodzen
- ↑ згодна архітэктурнай базе Рhotobuildings
- ↑ Ольга Жарина. В районе улицы Аэродромной вырастут многоэтажные дома. Уже есть концепция застройки // Минск-Новости, 02.11.2024
- ↑ История улицы Пензенской в Минске // СТБ, рэпартаж 29.01.2013
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Пензенская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings
- Пензенская вуліца на Geodzen
- Прогулка по Пензенской улице // LiveJournal
- История улицы Пензенской в Минске // СТБ, рэпартаж 29.01.2013
- Пензенская вуліца на Яндэкс Картах