Пераброддзе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Пераброддзе
Костёл Сердца Иисуса - panoramio.jpg
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2152
Паштовы індэкс
211932
Аўтамабільны код
2
Пераброддзе на карце Беларусі ±
Пераброддзе (Беларусь)
Пераброддзе
Пераброддзе (Віцебская вобласць)
Пераброддзе

Перабро́ддзе[1] (трансліт.: Pierabroddzie, руск.: Перебродье) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Перабродскага сельсавета. Знаходзіцца за 18 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Мёры, 198 км ад Віцебска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад узнік на месцы рыбацкага паселішча, якое знаходзілася паміж азёрамі Абстэрна і Набіста.

Паводле мясцовага падання, жыхары атрымалі гарадскія правы за тое, што паказалі шлях (броды) праз ваду каралю.

Розныя крыніцы называюць адметныя даты першапачатковага прывілея на самакіраванне: адны 25 лютага 1571 года, іншыя - адносяць гэту падзею на некалькі гадоў пазней. Больш канкрэтны гістарычна пацвярджаемы дакумент, гэта ліст Жыгімонта Аўгуста, які датуецца 22 лютым 1571 годам, дзе Пераброддзе выразна называецца "горадам". Фундацыйны прывілей на магдэбургскія правы не захаваўся, але пацвярджальны 1792 года захоўваецца ў Вільні, метрыкальны запіс яго ў Маскве.

Нягледзячы на тое што гараджане карысталіся вольнасцямі, Пераброддзе так і не дасягнуў ні эканамічнай сталасці, ні вялікай колькасці жыхароў. У 1629 годзе ў Пераброддзі былі 3 дамы на рынку і 7 на вуліцы. У 1790 годзе налічвалася 23 дамы і адна заезджая карчма, жыхароў крыху больш за 160 чалавек.

У 1782 годзе ўладальнік Перабродскай воласці Ю.А.Каскоўскі пабудаваў драўляную ўніяцкую царкву Святога Юр'я, пры ёй існавала школа з 38 вучнямі, сярод якіх - 5 дзяўчынак.

З 1793 года Пераброддзе ўваходзіць у склад Расіі. У 1812 годзе праз Пераброддзе праходзілі адступаючыя рускія войскі на чале з Барклаем-дэ-Толі. Гарадскія правы Пераброддзя двойчы пацвярджаліся Сенатам - 27 мая 1820 года і 17 чэрвеня 1823 года. У сярэдзіне 60-х гадоў у горадзе лічыцца 37 двароў і 294 жыхары, у 1823 годзе 350 жыхароў, у гэты час Пераброддзе - цэнтр воласці з насельніцтвам больш за 3500 чалавек.

З 1921 па 1939 - у складзе Браслаўскага павета Польшчы.

2 чэрвеня 2009 быў афіцыйна зацвержаны герб Пераброддзя.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква
Могілкі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цітоў А. Геральдыка беларускіх гарадоў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]