Перабудова Нормальма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Будаўніцтва гмахаў у 1964 годзе
Перабудова Нормальма і будаўніцтва Стакгольмскага метро
Царква Св. Клары і квартал Клара, май 2009.

Перабудова Нормальма (шведск.: Norrmalmsregleringen) — буйны перагляд гарадскога плана ніжняга Нормальма - раёна Стакгольма, Швецыя, які быў выкананы ў 1950-70-я гады. Падчас перапланіроўкі стары раён Клара быў заменены сучасным бізнес-цэнтрам, таксама там было пракладзена метро. У выніку гэтага праекта больш за 750 будынкаў было знесена, што стварыла месца для развіцця новай інфраструктуры і забудовы.

Абнаўленне Нормальма з'яўляецца найбуйнейшым шведскім горадабудаўнічым праектам па гэты дзень. У ім была задзейнічана значная частка шведскай архітэктурнай эліты. Гэтая перабудова шырока крытыкавалася, але, у той жа час, ёй захапляліся па ўсёй Швецыі і ў свеце. Яна лічыцца адным з найбуйнейшых і самых яскравых перепланіровак у Еўропе ў пасляваенны час, нават беручы пад увагу горада, моцна разбураныя падчас Другой сусветнай вайны. Адным з ключавых палітыкаў, што стаялі за масавай гарадской перапланіроўкай, быў былы член гарадскога савета Стакгольма Інгвэ Ларсан.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.