Пераварот у Тыграі (2024)
Пераварот у Тыграі — змена ўлады ў эфіопскім рэгіёне Тыграй, выкліканая супярэчнасцямі ўнутры кіруючай партыі Народны фронт вызвалення Тыграя (НФВТ).
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Пасля падпісання Прэтарыйскага мірнага пагаднення паміж урадам Эфіопіі і НФВТ у лістападзе 2022 года была ўтворана Часовая рэгіянальная адміністрацыя Тыграя (ЧРАТ). Яе асноўнай мэтай была стабілізацыя рэгіёну, выкананне ўмоў пагаднення і назіранне за аднаўленнем пасляваеннага Тыграя. Аднак унутраныя супярэчнасці ў шэрагах НФВТ перашкаджалі аднаўленню[1].
Палітычная барацьба вынікала з росту рознагалоссяў паміж Дэбрэцыянам Гебрэмікаэлем, лідарам партыі, і Гетачу Рэда, кіраўніком часовай адміністрацыі. Канфлікт паглыбіўся пасля 14-га з’езда НФВТ, на якім апошні, як паведамляецца, быў выключаны з партыі[1][2].
7 кастрычніка 2024 года НФВТ абвясціў, што Гетачу Рэда быў адхілены ад пасады кіраўніка часовай адміністрацы[2][3]. Некалькі іншых высокапастаўленых членаў кабінета міністраў, у тым ліку Беен Мекру, прафесар Кіндэя Гебрэхівот, Хагас Гадэфай і Алмаз Гебрэтсадк, таксама былі адхіленыя. Акрамя таго, былі адпраўленыя ў адстаўку занальныя кіраўнікі з шасці абласцей рэгіёну Тыграй[4].
НФВТ падкрэсліў, што гэтыя змены былі ўнесены таму, што часовая адміністрацыя, у тым ліку Гетачу Рэда, перавысіла свой мандат[4]. Партыя абвінаваціла адміністрацыю ў спробе кансалідаваць уладу і функцыянаваць як пастаянны ўрад, насуперак умовам, выкладзеным у Прэтарыйскім пагадненні[1]. Партыйная кіраўніцтва абвінаваціла адміністрацыю Гетачу ў тым, што яна не засяродзілася на асноўных абавязках, выкладзеных у мірным пагадненні, у якім прыярытэтам былі прадастаўленне асноўных паслуг і намаганні па аднаўленні ў разбураным вайной рэгіёне[4][5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Ethiopia: TPLF rejects interim administration's recent claim over Tigray Forces, calls it a 'deceptive maneuver'. addisstandard.com (25 верасня 2024). Праверана October 8, 2024.
- ↑ а б TPLF statement issued on 07 October, 2024, facebook.com, 7 October 2024, Праверана October 8, 2024
- ↑ Egypt-Eritrea-Somalia Summit; Challenges with Tigray Peace Process, understandingwar.org, 17 October 2024, Праверана October 17, 2024
- ↑ а б в News: TPLF announces 'removal' of Getachew Reda from interim presidency; 'expels' cabinet, zonal leaders, addisstandard.com, 7 October 2024, Праверана October 8, 2024
- ↑ Ethiopia: News - TPLF Announces 'Removal' of Getachew Reda From Interim Presidency - 'Expels' Cabinet, Zonal Leaders, allafrica.com, 7 October 2024, Праверана October 8, 2024