Пераганцаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пераганцаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 51 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Пераганцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 124
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Перага́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Пераганцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Піраганцаўскі сельсавет у складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Піраганцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вянцукскага сельсавета[1]. 11 студзеня 1966 года ў склад сельсавета з Воранаўскага пассавета перададзена вёска Рамашканцы[2]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Воранаўскага сельсавета (аграгарадок Вараноўка, вёскі Агароднікі, Баяры, Германішкі, Гута, Дайноўка, Клеткенікі, Лазарышкі, Мілавідная, Навасяды, Пажыжма, Стасіно і хутары Адамова, Борці, Воранава, Гартынкова, Жамойцішкі, Наваполле, Сцілгуны)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты) — 1124 чалавекі[4], з іх 83,6 % — палякі, 13,3 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,0 % — літоўцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.