Перайсці да зместу

Пераклад Бібліі Бокуна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біблія
Поўная назва
Мова беларуская
НЗ выдадзены 2016
Поўная Біблія апублікавана 2023
Аўтар(ы) Антоні Бокун
Канон пратэстанцкі
Вэб-старонка Біблія Анлайн

Перакла́д Бокуна — пераклад Новага Запавету і Старога Запавету, выдадзеныя кірыліцай Антоніем Бокунам.

Крыніцы перакладу

[правіць | правіць зыходнік]

Новы Запавет — пераклад са старажытнагрэчаскай мовы паводле Greek New Testament: Stephanus Textus Receptus, 1550. Кніга Прыповесьцяў — пераклад ca старажытнаяўрэйскай мовы паводле Пісання (Ктувім), Мосад а-рав Кук, 1978.[1] Выдадзеныя ў Мінску ў 2016 годзе. Астатнія кананічныя кнігі Старога Запавету былі перакладзены з масарэцкага тэксту Biblia Hebraica Stuttgartensia, 1990[2] на працягу 2017—2023 гг., у 2023 г. выкладзеныя ў Інтэрнэт.

У канцы 2023 года выйшла з друку Біблія ў перакладзе на беларускую мову. У выданне ўвайшлі толькі кананічныя кнігі Старога Запавета.[3]

  • Новы Запавет - Кніга Прыповесьцяў / Пераклад А. Бокуна. — Мінск: «Пазітыў-цэнтр», 2016. — 511 с. — ISBN 978-985-6983-69-9.
  • Біблія : кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запавету / са старажытнагебрайскай і старажытнагрэцкай на беларускую мову нанова перакладзеныя [А. Бокунам]. — Мінск: Саюз евангельскіх хрысціян баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь, 2023. — 1762, [10] с. — ISBN 978-985-7033-32-4.

Зноскі