Пераклад Бібліі Дзекуць-Малея
Пераклад Бібліі Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча | |
---|---|
Поўная назва | НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста. ПСАЛЬМЫ. |
Мова | беларуская |
НЗ выдадзены | 1931 |
Аўтар(ы) | Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч |
Канон | пратэстанцкі |
Вэб-старонка | Часасловец, Библия Онлайн |
Перакла́д Лу́каша Дзе́куць-Мале́я — чатыры беларускамоўныя Евангеллі, выдадзеныя «тарашкевіцай» цягам 1926—1930 гадоў у перакладзе баптысцкага прэсвітара з Брэста Лукаша Дзекуць-Малея на пачатку 1920-х гадоў.
Узяцца за справу перакладу Лукаша Дзекуць-Малея разам з жонкай вымусіў недахоп рэлігійных выданняў на пачатку XX стагоддзя. У 1927—1930 гадах баптысцкае выдавецтва «Компас» надрукавала паасобныя Евангеллі і некалькі брашураў беларускай мовай[1].
Пры перакладзе Дзекуць-Малей карыстаўся дапамогай і заўвагамі Антона Луцкевіча, які ўзяўся перакладаць цэлы Новы Запавет. У 1931 іх супольны пераклад Новага Запавету і псалмоў быў выдадзены ў Гельсінгфорсе (Фінляндыя)[1].
Пасля гэты пераклад перавыдаваўся яшчэ тройчы (1948, 1985 і 1991), дасягнуўшы агульнага тыражу амаль 50 000 асобнікаў. Ён дагэтуль лічыцца адным з найлепшых беларускіх перакладаў[2]. Да з'яўлення свайго перакладу ім карысталіся каталіцкія святары падчас набажэнстваў, аддаючы перавагу нават перад перакладам ксяндза Чарняўскага[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Паводле МАЦЬВЕА сьв. Эвангельле. — Лодзь: Компас, 1927. — 90 с.
- Паводле МАРКА сьв. Эвангельле. — Лодзь: Компас, 1928. — 51 с.
- Паводле ІОАНА сьв. Эвангельле. — Лодзь: Компас, б.д.. — 62 с.
- НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста і ПСАЛЬМЫ. — Гельсінкфорс: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства, 1931. — 354 с.
- НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста і ПСАЛЬМЫ. — Другое выданне без змен. — Лондан, 1948.
Зноскі
- ↑ а б Пераклады Бібліі на беларускую мову . Думкі паабапал жыцця (5 лістапада 2012).
- ↑ Рэдакцыя часопіса «Arche».. Пад штандарам Евангелля. Прадмова да новага «Arche»(недаступная спасылка). Arche (5 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 6 лістапада 2012.
- ↑ Ксёндз доктар Ян Крэміс.. Гісторыя перакладаў тэксту Свяшчэннага Пісання на беларускую мову, здзейсненых Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёлу пры ККББ . Рымска-каталіцкі касцёл на Беларусі (5 лістапада 2012).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі: зборнік матэрыялаў, артыкулаў і дакументаў / Рэдкал.: А.У. Унучак (гал. рэд.) і інш.. — Брэст: Альтернатива, 2011. — 200 с. — ISBN 978-985-521-265-3.