Пераклад Бібліі Рымска-Каталіцкага Касцёла на Беларусі
| Біблія | |
|---|---|
| Поўная назва | Пераклад Бібліі Рымска-Каталіцкага Касцёла на Беларусі |
| Мова | беларуская |
| НЗ выдадзены | 2017 |
| Перакладзена з | Biblia Hebraica Quinta, Biblia Hebraica Stuttgartensia, Novum Testamentum Graece |
| Канон | каталіцкі |
| Вэб-старонка | https://catholic.by/3/lib/bible |
| Быццё (Роду) 1:1-3 | Спачатку стварыў Бог нябёсы і зямлю. Зямля ж была поўным бязладдзем, і цемра была над паверхняй бездані, і Дух Божы лунаў па-над водамі. І сказаў Бог: «Няхай станецца святло!» І сталася святло. |
| Пс 1:1-2 | Шчаслівы чалавек, які не ходзіць за парадай бязбожных і не ўзыходзіць на шлях грэшных, і між насмешнікаў не засядае; але ў законе Пана яго асалода, над ім разважае ўдзень і ўначы. |
| Ян 3:16 | Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. |
| 2 Цім 3:16-17 | Усё Пісанне натхнёнае Богам і карыснае для навучання, для пераконвання, для настаўлення, для выхавання ў праведнасці, каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы. |
Перакла́д Бі́бліі Ры́ма-Каталі́цкага Касцё́ла на Белару́сі быў пачаты ў 2007 годзе і на цяперашні час працягваецца.
Перакладам займаецца «Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла» Камісіі Божага культу і дысцыпліны сакраментаў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі (далей — Секцыя). Яна дзейнічае з 1992 года, перакладаючы розныя літургічныя тэксты касцёла. За час працы былі створаныя мноства перакладаў, якія ў большай ці меншай ступені змяшчаюць асобныя тэксты Святога Пісання[1].
У 2002—2005 гадах Секцыя здзейсніла пераклад на беларускую мову Лекцыянарыя. Да яго каталіцкія святары карысталіся беларускімі перакладамі найперш Лукаша Дзекуць-Малея, у меншай ступені — Уладзіслава Чарняўскага і Васіля Сёмухі. Пераклад Лекцыянарыя быў здзейснены з арыгіналу: Stuttgartensia (яўрэйскі) і Nestle-Aland (грэчаскі) — з улікам лацінскай Новай Вульгаты[1].
Тэксты Лекцыянарыя выкарыстаны ў перакладзе Бібліі, які распачаўся ў 2007 годзе падрыхтоўкай чатырох Евангелляў. Паводле дакументаў Касцёла, пераклад можна рабіць толькі з арыгінальных моў (яўрэйская, арамейская, грэчаская; літургічныя — з лацінскай); таксама варта кіравацца тэкстам Новай Вульгаты[1].
У 2017 годзе пабачыў свет каталіцкі пераклад Новага Запавету на сучасную беларускую мову. Новае выданне паказалі ў мінскім Чырвоным касцёле 25 лістапада 2017 года.[2]. Крыніцай перакладу паслужылі 27-е і 28-е выданні Nestle-Aland.[3]
20 снежня 2025 года ў пастаральным цэнтры імя св. Дамініка Савіа ў Бараўлянах адбылася прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову.[4] Кніга Быцця, Кніга Левіта і Кніга Другазаконне былі перакладзены з Biblia Hebraica Quinta, а Кніга Зыходу і Кніга Лічбаў — з Biblia Hebraica Stuttgartensia. [5]
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Святое Евангелле / Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. — Мінск: Про Хрысто, 2012. — 206, [1] с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6825-76-0.
- Новы запавет : пераклад з арыгінальнай мовы / Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. — Мінск: Про Хрысто, 2017. — 687 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-7074-80-8.
- Святое Евангелле: [тэкст чатырох Евангелляў з кароткімі ўступамі / пераклад на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі]. — Мінск: Про Хрысто, 2020. — 190 с. — 600 экз. — ISBN 978-985-7206-39-1.
- Пяцікніжжа Майсея : пераклад з арыгінальнай мовы. — Мінск: Про Хрысто, 2025. — 616 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-7316-27-4.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Ян Крэміс, кс. др.. Гісторыя перакладу тэкстаў Святога Пісання на беларускую мову, здзейсненых Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ. Даклад на Сімпозіуме, прысвечаным Божаму Слову ў год Св. апостала Паўла: «Слова Божае жывое і дзейснае» (Гбр. 4:12). Беларускі партал «Царква» (24 ліпеня 2013).
- ↑ Каталіцкая царква пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 20 лістапада 2021.
- ↑ Новы запавет…, 2017
- ↑ Адбылася прэзентацыя першага поўнага каталіцкага перакладу «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову
- ↑ Пяцікніжжа Майсея…, 2025