Перайсці да зместу

Пералом косці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пералом косці
Выява
Медыцынская спецыяльнасць астэалогія[d]
Медыцынскі агляд рэнтгенадыягностыка
Лекі, якія выкарыстоўваецца для лячэння teriparatide[d][1] і denosumab[d][1]
ICPC 2 ID L76
Аб’яднанне спіс у кваліфікатарах[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пералом — поўнае парушэнне цэласнасці косці. Адрозніваюць пераломы траўматычныя (ад уздзеяння механічнай сілы) і паталагічныя (пухліна, запаленне і інш.). Можа суправаджацца пашкоджаннем нервовых канцоў або ствалоў, буйных сасудаў, скурных покрываў, інфіцыраваннем раны. Пашкоджанне крывяносных сасудаў пры пераломе вядзе да крывацёку, часам да развіцця дэкампенсаванай ішэміі тканкі і інш. Пераломы бываюць адкрытыя, закрытыя (скура не пашкоджваецца), са зрушэннем і без зрушэння. Асноўная клінічная праява — паталагічная рухомасць косці. Іншыя праявы залежаць ад лакалізацыі пералому (на чэрапе, пазваночніку, канцавінах і інш.). Асноўныя метады дыягностыкі — рэнтгенаграфія. Лячэнне кансерватыўнае (гіпсавыя павязкі, лёгкія шыны, выцяжэнне), хірургічнае[2]. Часам патрабуецца ўнутраная фіксацыя[en] з дапамогай шрубаў і металічных прутоў[3].

У дзяцей пераломы могуць адбывацца як на целе косці, так і на эпіфізавай пласцінцы[ru], дзе адбываецца рост косці ў даўжыню. Часта дзіцячыя пераломы косці няпоўныя — гэта значыць, што косць не пераломліваецца поўнасцю, а толькі надломваецца з аднаго боку[3].

У месцы пералому косці ўтвараецца згустак крыві, праз які прарастаюць новыя сасуды, адбываецца міграцыя калагенаўтваральных клетак[en]. Астэабласты[en] вырабляюць нерастваральныя крышталікі гідроксіапатыту, утвараючы касцявы матрыкс. У ходзе стварэння касцявой тканкі на месцы пералому паўстае касцявы мазоль[3].

  1. 1 2 Drug Indications Extracted from FAERSdoi:10.5281/ZENODO.1435999 Праверана 2 кастрычніка 2018.
  2. БелЭн 2001, с. 280.
  3. 1 2 3 Drake 2020, с. 16.