Пералом пад’языковай косці
| Пералом пад’языковай косці | |
|---|---|
| Медыцынская спецыяльнасць | артапедыя |
| Анатамічная лакалізацыя | пад’языковая косць |
Пералом пад’языковай косці — вельмі рэдкі від пералому з пашкоджаннем пад’языковай косці.
Усе траўмы пад’языковая косці вельмі небяспечныя для здароўя і нават жыцця чалавека. Некаторыя пераломы пад’языковай косці прыводзяць да ацёку мяккіх тканак гартані, галасавых звязак, часам да аспірацыі крывёю і заканчваюцца смерцю ад асфіксіі.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Пералом пад’языковай косці звычайна звязаны са странгуляцыйнай асфіксіяй і рэдка адбываецца ў ізаляцыі. Такі пералом можа быць звязаны таксама з транспартнай траўмай і пашкоджаннямі тупымі аб’ектамі з абмежаванай кантактавальнай паверхняй[1].
-
Месцазнаходжанне пад'языковай косці (паказана чырвоным колерам).
-
Форма пад'языковай косці.
-
Пад'языковая косць
-
Пярэднебакавы выгляд галавы і шыі.
Прыкметы і сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі сімптомамі пералому пад’языковай косці з’яўляюцца боль ад павароту шыі, праблемы з глытаннем (дысфагія) і балючае глытанне (адынафагія). Таксама могуць прысутнічаць крэпітацыя і балючасць у косці, недахоп паветра пры высоўванні языка, дыхавіца, дысфанія і падскурная эмфізэма. У час ларынгаскапічнага даследавання можна пабачыць раны на глотцы, пашкоджанні, ацёк і/або фрагменты пад’языковай косці. Пры пераломах пад’языковай косці ёсць высокая імавернасць таго, што пашкоджаны таксама гартань, глотка, ніжняя сківіца і/або шыйны аддзел хрыбетніка. Агульныя суправаджальныя траўмы ўключаюць Пералом Лефора III з пераломамі ніжняй сківіцы і пераломам шыйнага пазванка і вывіх сківіцы[1].
Дыягностыка
[правіць | правіць зыходнік]Дыягнастуюць пераломы пад’языковай косці з выкарыстаннем клінічнага агляду, часам з выкарыстаннем ларынгаскопа і/або рэнтгенаграфічнага даследавання[1].
Лячэнне і прагноз
[правіць | правіць зыходнік]Варыянты лячэння вар’іруюцца ад вельмі кансерватыўнага да агрэсіўнага. Кансерватыўныя варыянты ўключаюць адпачынак, назіранне, кантроль болю, змену дыеты, выкарыстанне назафарынгеальнай або арафарынгеальнай трубкі і антыбактэрыяльную тэрапію. Больш агрэсіўныя варыянты ўключаюць хірургічнае аднаўленне пад’языковай косці і/або трахеатамію. Паводле даных мета-аналізу хірургічнае лячэнне ў 2012 годзе выкарысталі ў 10,9 % выпадкаў[1].
Эпідэміялогія
[правіць | правіць зыходнік]Пераломы пад’языковай косці складаюць 0,002 % ад усіх пераломаў; яны вельмі рэдкія, бо пад’языковая косць добра абаронена сваім месцазнаходжаннем у шыі і рухомасцю. 91,3 % такіх пераломаў адбываюцца ў мужчын[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Ramchand, Tekchand; Choudhry, Osamah J.; Shukla, Pratik A.; Tomovic, Senja; Kuperan, Arjuna B.; Eloy, Jean Anderson (2012-08-01). Management of hyoid bone fractures: a systematic review. Otolaryngology—Head and Neck Surgery: Official Journal of American Academy of Otolaryngology-Head and Neck Surgery. 147 (2): 204–208. doi:10.1177/0194599812451409. ISSN 1097-6817. PMID 22691692.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Dalati, T. Isolated hyoid bone fracture. International Journal of Oral and Maxillofacial Surgery. 34 (4): 449–452. doi:10.1016/j.ijom.2004.09.004.