Пералом пад’язычнай косткі
Пералом пад'язычнай косткі | |
---|---|
МКХ-10 | S12.8{{{2}}}. |
МКХ-9 | 807.5 |
Пералом пад'язычнай косткі - вельмі рэдкі від пералом з пашкоджаннем пад'язычнай косткі.
Усе траўмы, у якія ўцягнутая пад'язычнай костка, вельмі небяспечныя для здароўя і нават жыцця чалавека. Некаторыя пераломы пад'язычнай косткі прыводзяць да ацёку мяккіх тканак гартані, галасавых звязкаў, часам да аспірацыі крывёю і заканчваюцца смерцю ад асфіксіі.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Пералом пад'язычнай косткі звычайна звязаны са странгуляцыйнай асфіксіяй і рэдка адбываецца ў ізаляцыі. Такі пералом можа быць звязаны таксама з транспартнай траўмай і пашкоджаннямі тупымі аб'ектамі з абмежаванай кантактавальнай паверхняй[1].
-
Месцазнаходжанне пад'язычнай косткі (паказана чырвоным колерам).
-
Форма пад'язычнай косткі.
-
Пад'язычная костка
-
Пярэднебакавы выгляд галавы і шыі.
Прыкметы і сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі сімптомамі пералому пад'язычнай косткі з'яўляюцца боль, калі чалавек паварочвае сваю шыю, праблемы з глытаннем (дысфагія) і балючае глытанне (адынафагія ). Таксама могуць прысутнічаць крэпітацыя і балючасць у косці, недахоп паветра пры высоўванні языка, дыхавіца, дысфанія і падскурная эмфізэма . У час ларынгаскапічнага даследавання можна бачыць раны на глотцы, пашкоджанні, ацёк і/або фрагменты пад'язычнай косткі. Пры пераломах пад'язычнай косткі ёсць высокая верагоднасць таго, што пашкоджаны таксама гартань, глотка, ніжняя сківіца і/або шыйны аддзела хрыбетніка. Агульныя суправаджальныя траўмы ўключаюць Пералом Лефора III з пераломамі ніжняй сківіцы і пераломам шыйнага пазванка і вывіх сківіцы[1].
Дыягностыка
[правіць | правіць зыходнік]Дыягнастыруюць пераломы пад'язычнай косткі з выкарыстаннем клінічнага агляду, часам з выкарыстаннем ларынгаскопа і/або рэнтгенаграфічнага даследавання[1].
Лячэнне і прагноз
[правіць | правіць зыходнік]Варыянты лячэння вар'іруюцца ад вельмі кансерватыўнага да агрэсіўнага. Кансерватыўныя варыянты ўключаюць адпачынак, назіранне, кантроль болю, змену дыеты, выкарыстанне назафарынгеальнай або орафарынгеальнай трубкі і антыбактэрыйную тэрапію. Больш агрэсіўныя варыянты ўключаюць хірургічнае аднаўленне пад'язычнай косткі і/або трахеатамію. Па мета-аналітычных данных хірургічнае лячэнне ў 2012 годзе выкарысталі ў 10,9% выпадкаў[1].
Эпідэміялогія
[правіць | правіць зыходнік]Пераломы пад'язычнай косткі складаюць 0.002% ад усіх пераломаў; яны вельмі рэдкія, паколькі пад'язычная костка добра абаронена сваім месцазнаходжаннем у шыі і рухомасцю. 91.3% такіх пераломаў адбываюцца ў мужчын[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Ramchand, Tekchand; Choudhry, Osamah J.; Shukla, Pratik A.; Tomovic, Senja; Kuperan, Arjuna B.; Eloy, Jean Anderson (2012-08-01). "Management of hyoid bone fractures: a systematic review". Otolaryngology—Head and Neck Surgery: Official Journal of American Academy of Otolaryngology-Head and Neck Surgery. 147 (2): 204–208. doi:10.1177/0194599812451409. ISSN 1097-6817. PMID 22691692.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Dalati, T. "Isolated hyoid bone fracture". International Journal of Oral and Maxillofacial Surgery. 34 (4): 449–452. doi:10.1016/j.ijom.2004.09.004.