Перайсці да зместу

Пералом шыйкі сцягна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пералом шыйкі сцягна
МКХ-10 S72.0
МКХ-9 820
MeSH D006620
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пералом шыйкі сцягна — паталагічны стан, які ўзнікае ў ходзе парушэння анатамічнай цэласнасці шыйкі сцегнавой косці. З’яўляецца адной з частых траўмаў у пажылых людзей, часцей за жанчын, у большасці выпадкаў абумоўлены астэапарозам, лечыцца хірургічным шляхам. З пераломам шыйкі сцягна чалавек можа разлічваць на атрыманне статуса інваліда[крыніца?]. Пры свежым пераломе — другой ступені, пры ўсталяваным эндапратэзе — трэцяй.