Пераменны рэзістар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Моцны тароідны рэастат

Пераменны рэзістар — рэзістар, электрычнае супраціўленне якога паміж яго рухомым кантактам і вывадамі рэзістыўнага элемента можна змяніць механічным спосабам. [1] Электрычны апарат, вынайдзены Ёганам Хрысціянам Погендорфам. У найпрасцейшым выпадку складаецца з рэзістыўнага элемента з двума вывадамі і рухомага кантакта, перасоўванага па паверхні рэзістыўнага элемента.

Рэгулявальны рэзістар — пераменны рэзістар, прызначаны для шматразовага рэгулявання параметраў электрычнага контуру. [1]

Падладкавы рэзістар — пераменны рэзістар, прызначаны для падладкі параметраў электрычнага контуру, у якога колькасць зрухаў рухомай сістэмы значна меней, чым у регулявальнага рэзістара. [1]

Рэастат (ад стар.-грэч.: ῥέος «плынь» і στατός «стаячы») — пераменны рэзістар, уключаны рэастатнай схемай, у якой адзін з вывадаў рэзістыўнага элемента злучаны з вывадам рухомага кантакта.

Змяненнем супраціўлення контуру, у які уключаны пераменны рэзістар, магчыма здзейсніць змяненне велічыні току альбо напружання. Пры патрэбе змянення току альбо напружання у невялікіх межах пераменны рэзістар уключаецца ў контур паралельна альбо паслядоўна. Для атрымання значэнняў тока і напружання ад нуля да максімальнага значэння ўжываецца патэнцыяметрычнае ўключэнне пераменнага рэзістара, які з'яўляецца ў гэтым выпадку рэгулявальным дзельнікам напружання.

Ужыванне пераменнага рэзістара магчыма як у якасці электравымяральнага прыбора, так і прыбора ў складзе электрычнай ці электроннай схемы.

Асноўныя тыпы пераменных рэзістараў[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дротавы пераменны рэзістар. Складаецца з дроту з матэрыялу з высокім удзельным супраціўленнем, нацягнутым на раму. Дрот праходзіць праз некалькі кантактаў. Злучаючы з патрэбным кантактам, можна атрымаць патрэбнае супраціўленне.
  2. Паўзунковы пераменны рэзістар. Складаецца з дроту з матэрыялу з высокім удзельным супраціўленнем, віток да вітку нацягнутым на стрыжань з ізалявальнага матэрыялу. Дрот пакрыты слоем акаліны, які адмыслова атрымліваецца падчас вытворчасці. Пры перасоўванні паўзунка з далучаным да яго кантактам слой акаліны саскрабаецца, і электрычны ток ідзе з дроту на паўзунок. Чым больш віткоў ад аднаго кантакта да другога, тым больш супраціўленне. Такія рэастаты выкарыстоўваюцца ў навучанні. Разнавіднасцю паўзунковага рэастата з'яўляецца Агометр, у якім ролю паўзунка выконвае кола з праодзячага матэрыялу, якое рухаецца па паверхні дыэлектрычнага барабану с намотанам на яго дротам.
  3. Вадкасны пераменны рэзістар, які ўяўляе сабой бак з электралітам, у які апушчаны металічныя пласціны. Забяспечваецца плаўнае рэгуляванне. Велічыня супраціўлення рэастату прапарцыйная адлегласці паміж пласцінамі, адваротна прапарцыйна плошчы часткі паверхні пласцін, апушчанай у электраліт[2].

Рэзістыўныя датчыкі вугла павароту[правіць | правіць зыходнік]

У прынцыпе, амаль любы пераменны рэзістор можна ўжываць у такой якасці. Нармуецца толькі функцыя вугла, лінейная альбо экспаненцыйнай. Акрамя таго, існуюць прэцызійныя рэзістыўныя датчыкі вугла павароту з разрозненнем лепш за вуглавую хвіліну.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в ГОСТ 21414-75
  2. Бензарь В. К. Справочник-словарь по электротехнике, промышленной электронике и автоматике. — Мн.: Вышэйшая школа, 1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]