Перамога (Патапаўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Перамога
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
7
Насельніцтва
12 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Перамога на карце Беларусі ±
Перамога (Патапаўскі сельсавет) (Беларусь)
Перамога (Патапаўскі сельсавет)
Перамога (Патапаўскі сельсавет) (Гомельская вобласць)
Перамога (Патапаўскі сельсавет)

Перамо́га[1] (трансліт.: Pieramoha, руск.: Перамога) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 12 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 2 км ад чыгуначнай станцыі Забаб'е (на лініі Жлобін — Гомель), 60 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з двух кароткіх амаль паралельных паміж сабой вуліц. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Патапаўскі» (цэнтр — вёска Патапаўка).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 7 гаспадарак, 12 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 148 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 7 гаспадарак, 12 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]