Перапіс насельніцтва СССР (1989)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Перапісны ліст Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1989 года (суцэльны перапіс)
Інфармацыйны лісток пра Ўсесаюзны перапіс насельніцтва 1989 года


Усесаюзны перапіс насельніцтва 1989 года быў апошнім перапісам насельніцтва ўсяго Савецкага Саюза.

Правядзенне[правіць | правіць зыходнік]

Перапіс праводзіўся на працягу 8 дзён, з 12 па 19 студзеня 1989 года, шляхам апытання па месцы фактычнага пражывання грамадзян. Апытанне і запіс адказаў у перапісныя лісты ажыццяўляліся адмыслова падрыхтаванымі працаўнікамі-лічыльнікамі, прыцягнутымі з прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. Звесткі запісваліся са слоў апытваных без патрабавання дакументаў, якія пацвярджаюць правільнасць адказаў.

Праз 3 месяца пасля канчатка перапісу — у красавіку 1989 года — былі апублікаваны папярэднія вынікі пра колькасць і размяшчэнне насельніцтва па асобных рэгіёнах краіны. Напачатку 1990 года на аснове аўтаматызаванай апрацоўкі перапісных лістоў атрыманы канчатковыя вынікі пра колькасць і ўзроставы склад насельніцтва, стан ў шлюбе, колькасць і памер сем'яў, узровень адукацыі, нацыянальнасць і мовы, крыніцы сродкаў існавання.

Вынікі перапісу[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу, колькасць наяўнага насельніцтва на 12 студзеня 1989 г. склала 286,7 млн чал. За 10 гадоў, якія прайшлі пасля перапісу 1979 года, яна павялічылася на 24,3 млн чал., ці на 9 %.

Колькасць, млн. чал. Сярэднегадовыя тэмпы прыросту, %
1959 г. 1970 г. 1979 г. 1989 г. 1959-69 1970-78 1979-89
Усё насельніцтва 208,8 241,7 262,4 286,7 1,3 0,9 0,9
Гарадское 100,0 136,0 163,6 188,8 2,8 2,1 1,4
Сельскае 108,8 105,7 98,8 97,9 -0,3 -0,7 -0,1

Пры перапісе ўлічана 73,1 млн сем'яў, што на 6,8 млн. (на 10 %) больш, чым было ў 1979 г. Найбольшы прырост ліку сем'яў быў у рэспубліках Сярэдняй Азіі і Азербайджанскай ССР (22—29 %), а таксама ў Казахскай ССР (16 %) і Малдаўскай ССР (12 %). Сярэдні памер сям'і ў цэлым па краіне склаў 3,5 чал., у гарадскіх паселішчах — 3,3 чал., у сельскай мясцовасці — 3,8 чал. Па саюзных рэспубліках сярэдняя велічыня сям'і вагаецца ад 6,1 чалавека ў Таджыкскай ССР да 3,1 чал. у Латвійскай ССР і Эстонскай ССР, што абумоўлена галоўным чынам лікам дзяцей у сям'і.

У сем'ях у 1989 годзе пражывала 255,8 млн чал. (89 % насельніцтвы краіны). Акрамя таго, 13 млн. (5 %) членаў сем'яў жылі асобна ад сям'і, але былі злучаны з ёй агульным бюджэтам. Не мелі сем'і ці страцілі матэрыяльную сувязь з ёй (адзіночкі) 16,4 млн. (6 %). Удзельная вага членаў сям'і, якія пражывалі асобна ад сям'і, і адзіночак асабліва малы ў рэспубліках Сярэдняй Азіі, Грузінскай ССР і Азербайджанскай ССР, дзе ён складаў 4—6 %, і больш значны ў РСФСР, УССР, БССР, рэспубліках Прыбалтыкі (11—15 %).

Колькасць насельніцтва саюзных рэспублік[правіць | правіць зыходнік]

Тыс. чал. 1989 г. у % гарадскога насельніцтва
1979 г. 1989 г. % да 1979 г. 1979 г. 1989 г.
СССР 262436 286731 109 62 66
РСФСР 137551 147400 107 69 74
Украінская ССР 49755 51707 104 61 67
Беларуская ССР 9560 10200 107 55 65
Узбекская ССР 15391 19905 129 41 41
Казахская ССР 14684 16536 113 54 57
Грузінская ССР 5015 5443 109 52 56
Азербайджанская ССР 6028 7038 117 53 54
Літоўская ССР 3398 3690 109 61 68
Малдаўская ССР 3947 4338 110 39 47
Латвійская ССР 2521 2680 106 68 71
Кіргізская ССР 3529 4290 122 39 38
Таджыкская ССР 3801 5109 134 35 33
Армянская ССР 3031 3288 108 66 68
Туркменская ССР 2759 3534 128 48 45
Эстонская ССР 1466 1573 107 70 72

Нацыянальны склад насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У выніковым пераліку прадстаўлены ўсе так званыя «тытульныя нацыянальнасці» саюзных, аўтаномных рэспублік, аўтаномных абласцей і акруг, а таксама немцы і палякі.

1979 г., тыс. чал. 1989 г., тыс. чал. 1989 г. у % да 1979 г.
Усё насельніцтва 262 085 285 743 109
Рускія 137 397 145 155 106
Украінцы 42 347 44 186 104
Узбекі 12 456 16 698 134
Беларусы 9463 10 036 106
Казахі 6556 8136 124
Азербайджанцы 5477 6770 124
Татары 6185 6649 107
Армяне 4151 4623 111
Таджыкі 2898 4215 145
Грузіны 3571 3981 111
Малдаване 2968 3352 113
Літоўцы 2851 3067 108
Туркмены 2028 2729 135
Кіргізы 1906 2529 133
Немцы 1936 2039 105
Чувашы 1751 1842 105
Латышы 1439 1459 101
Башкіры 1371 1449 106
Габрэі 1762 1378 76
Мардва 1192 1154 97
Палякі 1151 1126 98
Эстонцы 1020 1027 101
Чачэнцы 756 957 127
Удмурты 714 747 105
Марыйцы 622 671 108
Аварцы 483 601 124
Асяціны 542 598 110
Лезгіны 383 466 122
Каракалпакі 303 424 140
Бураты 353 421 119
Кабардынцы 322 391 121
Якуты 328 382 116
Даргінцы 287 365 127
Комі 327 345 105
Кумыкі 228 282 123
Інгушы 186 237 128
Тувінцы 166 207 124
Калмыкі 147 174 119
Карачаеўцы 131 156 119
Комі-пярмякі 151 152 101
Карэлы 138 131 95
Адыгейцы 109 125 115
Лакцы 100 118 118
Абхазы 91 105 116
Табасараны 75 98 130
Балкарцы 66 85 128
Хакасы 71 80 113
Нагайцы 60 75 126
Алтайцы 60 71 118
Чэркесы 46 52 113
Ненцы 30 35 116
Эвенкі 27 30 111
Ханты 21 23 108
Рутульцы 15 20 136
Цахуры 13 20 148
Агулы 12 19 155
Чукчы 14 15 108
Даўгане 5,1 6,9 137
Каракі 7,9 9,2 117
Мансі 7,6 8,5 112
Інш. нацыянальнасці 2811 3441 122

Народы ў Расіі[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 Перапіс зафіксаваў большасць рускіх, у некаторых раёнах краіны значную частку складалі ўкраінцы (3 раёна Варонежскай, 1 раён Белгарадскай, 1 раён Омскай). Беларусы ў некаторых раёнах Калінінградскай вобласці і Карэліі складалі да 20 %.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лабутова Т. Штогоднік Вялікай савецкай энцыклапедыі. выпуск 34. стар. 007—011, Масква 1990 г. ISBN 5-85270-041-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Перапісы насельніцтва ў Беларусі