Пераслаўскі раён
| Пераслаўскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 10 чэрвеня 1929 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
| Вышыня над узроўнем мора |
292,4 м | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 | ||||
Пераслаўскі раён (руск.: Пересла́вский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) на поўдні Яраслаўскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Пераслаўль-Залескі (у раён не ўваходзіць). У межах арганізацыі мясцовага самакіравання ў межах раёна і райцэнтра функцыянуе гарадская акруга горад Пераслаўль-Залескі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча — 3108 км² (3-е месца сярод раёнаў). Раён мяжуе з Угліцкім і Барысаглебскім раёнамі на поўначы, з Растоўскім раёнам на паўночным усходзе, а таксама з Уладзімірскай (поўдзень), Маскоўскай (паўднёвы захад) і Цвярской (захад) абласцямі.
На поўначы раёна знаходзіцца найвышэйшы пункт усёй вобласці — узвышша Тархаў узгорак (292,4 м над узроўнем мора).
Асноўныя рэкі — Нерль, Кубр, Трубеж. Таксама на тэрыторыі раёна размешчана Пляшчэева возера.
Узімку сярэдняя тэмпература −11 °C (мінімум −39,5 °C), летам сярэдняя тэмпература +18 °C (максімум +37 °C).