Ператварэнне адзінак вымярэння
Ператварэнне адзінак вымярэння — перавод значэнняў фізічных велічынь, пададзеных у адных адзінках вымярэння, у іншыя адзінкі (напрыклад, з кілаграмаў у грамы).
Неабходнасць ператварэння адзінак вымярэння можа быць абумоўлена рознымі прычынамі: заканадаўчымі, нарматыўнымі, тэхнічнымі, для зручнасці або з мэтай параўнання значэнняў некалькіх велічынь, пададзеных у розных адзінках. Так, напрыклад, у многіх краінах у заканадаўча рэгуляваных сферах маюць выкарыстоўвацца толькі ўзаконеныя адзінкі вымярэння (як правіла, сістэмы СІ), але першапачатковыя вынікі вымярэнняў могуць быць з тых ці іншых прычын атрыманыя ў іншых адзінках, таму патрабуецца іх ператварэнне.
Ператварэнне адзінак вымярэння адбываецца з дапамогай каэфіцыента ператварэння — дроба, дзе ў лічніку і назоўніку стаіць аднолькавая велічыня ў розных адзінках вымярэння. Напрыклад, з таго факту, што 1 цаля роўная 2,54 сантыметра, можна атрымаць два каэфіцыенты ператварэння[1]:
- і .
Дзякуючы фізічнай эквівалентнасці велічыняў у лічніку і назоўніку, дамнажэнне на каэфіцыент ператварэння раўнасільнае дамнажэнню на адзінку[1]. Прыклад выкарыстання каэфіцыента для ператварэння сантыметраў у цалі:
- .
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Brown 2011, с. 25-26.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Theodore L. Brown et al. Chemistry: the central science. — 12th ed. — 2011. — ISBN 978-0-321-69672-4.