Перайсці да зместу

Пераходная вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пераходная вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі
Гістарычны раён Дражня
Працягласць каля 1 км[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Аўтазаводская
Тралейбусныя маршруты 15, 15к, 16, 17, 26, 42, 49, 50, 65, 92[2]
Аўтобусныя маршруты 70, 87с[3]
Паштовы індэкс 220070 (дд.64, 64Б, 64А, 66, 68), 220137 (дд.1-62[4])
на Яндэкс.Картах

Пераходная вуліца — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Пачынаецца ад месца, дзе вуліца Жылуновіча ўпіраецца ў прамысловую чыгунку, перасякае вуліцы Радыяльную і Халмагорскую і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Солтыса. Большая частка забудовы — жылы прыватны сектар, але вуліца завяршаецца машынарамонтнай забудовай[5].