Пераходныя балоты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пераходныя балоты — балоты, галоўным чынам грунтавога жыўлення, якія развіваюцца на бедным мінеральным субстраце.

Звычайна размяшчаюцца шырокай паласой па ўскраінах вярховых балот або ў выглядзе асобных участкаў на пясчаных грунтах у суправаджэнні нізінных.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Пераходныя балоты складаюць 4,2 % плошчы ўсіх балот Беларусі. Буйныя масівы — Паддубічы, Асобіны, Смалярня і інш. Для іх характэрны мезатрофныя расліны: звычайныя бяроза пушыстая, хвоя, асокі, буякі, багун, журавіны, сфагнавыя і гіпнавыя імхі. Фаўна мяшаная ад нізінных і вярховых балот[1].

Зноскі

  1. Балота. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]