Пераяслаўскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пераяслаўскае княства
Flag of None.svg
1054 — 1362


Flag of None.svg


Rus-1015-1113.png
Пераяслаўскае княства на карце Старажытнай Русі (XI стагоддзе)
Сталіца Пераяслаў
Мова(ы) старажытнаруская
Рэлігія праваслаўе
Форма кіравання манархія
князь

Пераяслаўскае княства — рускае княства XIXIV стагоддзяў, якое знаходзілася на мяжы са стэпам на левым беразе Дняпра. Княства было населена севяранамі і, часткова, улічамі[1]. Сталіцай княства быў горад Пераяслаў.

Гісторыя княства[правіць | правіць зыходнік]

Пераяслаўскае княства служыла шчытом Кіева ад нападаў стэпавікоў, займала тэрыторыю па Трубіжы, Супою і Суле да Ворсклы, распасціраючыся да вярхоўяў гэтых рэк. На паўночным захадзе яно прылягала да кіеўскіх уладанняў на левым боку Дняпра; паўднёвая мяжа змянялася адпаведна ходу барацьбы Русі са стэпавымі плямёнамі (ад Сулы ў сярэдзіне XI стагоддзя да Самары ў канцы XII стагоддзя[2]).

Па раздзеле Яраслава Мудрага Пераяслаўскае княства, да якога тады належала і Растова-Суздальская зямля, дасталася Усеваладу Яраславічу. У канцы XI стагоддзя, у эпоху барацьбы Уладзіміра Манамаха са Святаславічамі, да Пераяслаўскага княжання належала таксама вобласць левага прытоку Сейма, Выря, з горадам Вырам, або Выравам. З часоў Манамаха яно часам лічылася ступенню да княжання ў Кіеве[3].

Усевалад Ольгавіч жадаў адняць Пераяслаўскае княства ў Андрэя Уладзіміравіча, але пацярпеў няўдачу (1140), і Пераяслаўскае княства засталося ў родзе Манамаха. Падчас барацьбы Ізяслава Мсціславіча з Юрыем Далгарукім яно пераходзіла то да сына Ізяслава, то да сына Юрыя, але затым адасобілася ад Кіева. Пасля Глеба Юр'евіча ў Пераяславе сядзеў яго сын Уладзімір (11691187), згаданы ў «Слове пра паход Ігараў».

У часы перавагі над Кіевам суздальскіх князёў яны пасылалі ў Пераяслаў сваіх сыноў і братоў: Усевалад Вялікае гняздо — Яраслава Мсціславіча, сына Яраслава (1201), Юрый Усеваладавіч — брата Уладзіміра (12131215), потым Святаслава (1228).

3 сакавіка 1239 года Пераяслаў быў узяты манголамі. У канцы 1245 года сучаснікі адзначаюць Пераяслаў пад уладай Залатой Арды.

У пачатку XIV стагоддзя, з падзеннем улуса Нагая, у Кіеве і Пераяславе замацаваліся нашчадкі пуціўльскіх князёў, і Пераяслаўскае княства (як і Пасем'е) увайшло ў склад Кіеўскага княства. У пачатку 1320-х гадоў Гедзімін разграміў рускіх князёў у бітве на рацэ Ірпень, пераяслаўскі князь Алег загінуў, паўднёвая Русь патрапіла ў залежнасць ад Вялікага Княства Літоўскага, хоць у ёй працягвалі згадвацца ардынскія баскакі.

У 1363 годзе пасля пачатку «вялікай замятні» у Ардзе і перамогі Альгерда над трыма ардынскімі князямі паўночнага Прычарнамор'я Пераяслаўскае княства, як і ўся Паўднёвая Русь, апынулася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Да з'яўлення ў Пераяславе казацтва ў XVXVI стст. звестак пра стан былога Пераяслаўскага княства вельмі мала.

Спіс князёў пераяслаўскіх[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Голубовский П. В. История Северской Земли до половины XIV столетия — К.: Университетская типография И.И. Завадского, 1881. 209 с.
  2. Рыбаков Б. А. Рождение Руси
  3. Гл.Усевалад Мсціславіч, князь наўгародскі
  4. Да палавецкага палону; Соловьёв С. М. История России с дневнейших времён
  5. Затым пад 1234, 1238 і далей згадваецца на поўначы
  6. З пуціўльскай галіны Ольгавічаў, загінуў у бітве на Ірпені

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).