Первамайск (Ніжагародская вобласць)
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Первамайск (руск.: Первомайск) — горад (1951) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Первамайскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 14,9 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў XIX стагоддзі.
Канцавая чыгуначная станцыя Первамайск-Горкаўскі (55 кіламетраў) лініі Ніжні Ноўгарад — Саранск, за 189 км на поўдзень ад Ніжняга Ноўгарада.
Узнік як рабочы пасёлак пры чыгуналіцейным заводзе, які належаў А. М. Карамзіну (сыну вядомага пісьменніка і гісторыка М. М. Карамзіна). Пасёлак атрымаў назву Ташына ў гонар жонкі Карамзіна Наталлі (памяншальнае Таша). У 1951 пасёлак ператвораны ў горад Первамайск.
Завод «Транспнеўматыка» (вытворчасць машын і прыбораў для чыгуначнага транспарту), леспрамгас, вышывальная фабрыка, малаказавод.