Перламутраўка Селена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Перламутраўка Селена
Boloria2.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boloria selene

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   188567
NCBI   191398
EOL   153658

Перламутраўка Селена (Boloria selene) — матылёк з сямейства німфалід (Nymphalidae). Адна з самых распаўсюджаных перламутравак у Паўночнай Амерыцы і Еўразіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 18-20 мм. Верхні бок крылаў руда-буры з характэрным чорным малюнкам. Малюнак можа моцна вар'іраваць, часам могуць сустракацца цёмныя асобнікі з пашыраным узорам малюнка на верхнім баку крылаў, карычневая афарбоўка пры гэтым захоўваецца толькі па краях крылаў. Светла-жоўтая перавязь на ніжнім баку задніх крылаў звычайна з трыма сярэбранымі плямамі. Наперадзе сярэдзінай перавязкі знаходзіцца шэраг чорных кропак.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе і Азіі да Карэі. Таксама можна сустрэць і ў Паўночнай Амерыцы.

Кармавыя расліны вусеняў[правіць | правіць зыходнік]

Фіялка сабачая, фіялка балотная, фіялка трохкаляровая, буякі, суніцы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]