Перманентная рэвалюцыя
Тэорыя перманентнай рэвалюцыі (з лац.permaneo - працягваюся, застаюся) - палітычная тэорыя аб развіцці рэвалюцыйнага патэнцыялу і працэсу ва ўсіх краінах свету. Тэорыя першапачаткова была прапанавана і ў далейшым распрацавана Львом Троцкім у сваім творы "Перманентная Рэвалюцыя", таксама бельгійскім трацкістам Эрнэстам Мандэлем і іншымі марксісцкімі тэарэтыкамі
Перманентная рэвалюцыя ў разуменні асноваскладальнікаў марксізму
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя перманентнай рэвалюцыі была складзена яшчэ Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам у 1840-х гадах у іх творы "Маніфэст камуністычнай партыі" . У іх разуменні яны лічылі,што пры ажыцяўленні буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі у перадавых капіталістычных краінах , у якіх паспелі перадумовы для сацыялістычнага настрою, пралетарыят не спыніцца на выкананні выключна дэмакратычных задачаў. Пры гэтым, што буржуазія паспрабуе хутчэй завяршыць рэвалюцыю, пралетарыят павінен "зрабіць рэвалюцыю беспрыпыннай да таго часу,як усе больш-менш усе заможныя класы ня будуць ухіленыя ад панавання, пакуль пралетарыят не захопіць дзяржаўнай улады"
Але да канцоў 50-х - пачатку 60-х гадоў Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс часткова пераглядзелі свае вынікі, зробленыя на аснове вопыту Рэвалюцый 1848 г. Яны, у прыватнасці адмовіліся ад ідэі перманентнай рэвалюцыі
Крытыка перманентнай рэвалюцыі ў партыі РКП(Б)
[правіць | правіць зыходнік]Супраць прапанованай Львом Троцкім тэорыі перманентнай рэвалюцыі выступаў Мікалай Бухарын,занімаўшы ў 1910-х гадах ультра-левую пазіцыю паводле якой Савецкая Расія павінна была штучна стымуляваць рэвалюцыйныя паўстанні ў буржузаных краінах, інакш бы савецкую ўладу ў Расіі "перакулілі б".
Гэтая ўстаноўка сустрэла на кангрэсе зацяты супраціў, тэарэтычным натхняльнікам якога быў Бухарын. Ён стаяў тады на пункце гледжання сваёй, не марксавай, перманентнай рэвалюцыі: бо капіталізм вычарпаў сябе, то трэба бесперапынны рэвалюцыйны наступ, каб дамагчыся перамогі. Пазіцыя Бухарына заўсёды вычэрпваецца такога рода сілагізмамі.
Казаў Леў Троцкі. Таксама Троцкі, пачаўшы актыўна крытыкаваць бухарынскае бачанне перманентнай рэвалюцыі, пазней уклаў больш канструктыўную крытыку яго тэорыі бухарынскай трактоўцы:
Бухарынскай тэорыі "перманентнай" рэвалюцыі, паводле якой у рэвалюцыйным працэсе неймаверныя ніякія перапынкі, застойныя перыяды, адступленні, пераходныя патрабаванні і інш., - я, зразумела, ніколі не падзяляў. Наадварот, я змагаўся супраць гэтай карыкатуры на перманентную рэвалюцыю з першых дзён Кастрычніка. Калі я, як і Ленін, казаў пра несумяшчальнасць Савецкай Расіі са светам імперыялізму, я меў на ўвазе вялікую стратэгічную крывую, а не яе тактычныя выгібы. Наадварот, Бухарын, да таго, як ён перайшоў у сваю супрацьлегласць, нязменна развіваў схаластычную карыкатуру на марксавае разуменне бесперапыннай рэвалюцыі. Бухарын лічыў ва ўсю эпоху "левага камунізму", што рэвалюцыя не дапускае ні адступленняў, ні часовых здзелак з ворагам. Пасля таго, як пытанне аб Брэсцкай мірнай дамове, дзе мая пазіцыя не мела з бухарынскай нічога агульнага, быў пакінуты далёка ззаду, Бухарын разам з усім тагачасным ультра-левым крылом Камінтэрна вёў лінію сакавіцкіх дзён 1921 г. у Нямеччыне, лічачы, што без электрызавання» пралетарыяту ў Еўропе,без новых і новых рэвалюцыйных выбліскаў, савецкай уладзе пагражае немінучая згуба. Свядомасць несумнеўных небяспек, якія стаялі перад савецкай уладай, не перашкодзіла мне, поплеч з Леніным, весці на 3-м кангрэсе Камінтэрна непрымірымую барацьбу супраць гэтай путчыцкай пародыі на марксавае разуменне перманентнай рэвалюцыі. На 3-м кангрэсе мы дзясяткі разоў паўтаралі нецярплівым левым: не спяшайцеся нас ратаваць, гэтым вы толькі загубіце сябе, а значыць і нас; ідзіце шляхам сістэматычнай барацьбы за масы, каб прыйсці да барацьбы за ўладу; нам патрэбна ваша перамога, а не ваша гатоўнасць біцца ў неспрыяльных умовах
Стаўленне Льва Троцкага да экспарту рэвалюцыі
[правіць | правіць зыходнік]Троцкі ў той жа час сцвярджаў, што пралетарыят адной краіны, дзе ён атрымаў перамогу, цалкам можа трымаць хватку пэўны час і таму "стымуляваць" рэвалюцыйныя сітуацыі або экспартаваць рэвалюцыю не мае сэнсу і нават акажацца згубным для рэвалюцыйнага руху. Адначасова з гэтым ён падкрэсліваў, што ў шырэйшым гістарычным кантэксце працоўны клас адной асобна ўзятай краіны, застаўшыся ў ізаляцыі (г.зн. без міжнароднай падтрымцы ў выглядзе з'яўлення новых працоўных дзяржаў), не зможа доўга працягнуць у капіталістычным асяроддзі. Тлумачыў ён гэта двума фактарамі: па-першае, верагодная інтэрвенцыя імперыялістаў у працоўную дзяржаву для заваёвы новых рынкаў збыту, прасторы для экспарту капіталу і нейтралізацыі "Чырвонай пагрозы". Па-другое, тым, што савецкая нацыянальная гаспадарка будзе ў залежнасці, у любым выпадку, ад сусветнай эканомікі (сусветны падзел працы), і калі капіталісты не задушаць працоўную дзяржаву зброяй, то "задушаць", да прыкладу, таннымі таварамі.
Таксама Леў Троцкі заяўляў:
Знешняя ваенная сіла заклікана выканаць у рэвалюцыйным працэсе не асноўную, а дапаможную ролю: толькі пры наяўнасці спрыяльных умоў яна здольная паскорыць развязку і аблегчыць перамогу. "Ваеннае ўмяшанне, як шчыпцы акушэра: ужытае падчас, яно здольна палегчыць радавыя пакуты; пушчанае ў ход заўчасна, яно можа даць толькі выкідак" (5 снежня 1921 г.)»