Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт
(ПНДПУ)
Міжнародная назва Perm National Research Polytechnic University
Заснаваны 1953
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія: Перм
Сайт pstu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Перм.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў 1953 годзе як Молатаўскі горны інстытут. Разам з перайменаваннем горада Молатаў у Перм ў 1957 годзе, універсітэт змяніў назву на Пермскі горны інстытут.

У 1960 годзе інстытут быў ператвораны ў Пермскі політэхнічны інстытут.

Указам Міністэрства навукі, вышэйшай школы і тэхнічнай палітыкі Расійскай Федэрацыі ад 7 снежня 1992 года № 1119 інстыт быў ператвораны ў Пермскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

У 2011 годзе ўніверсітэт здабыў статут нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.

У 2017 годзе Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт атрымаў права самастойна ствараць дысертацыйныя саветы і прысуджаць навуковыя ступені.[1]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт мае ў сваім складзе 10 факультэтаў[2]:

  • Аэракасмічны факультэт
  • Будаўнічы факультэт
  • Горна-нафтавы факультэт
  • Гуманітарны факультэт
  • Механіка-тэхналагічны факультэт
  • Факультэт прыкладной матэматыкі і механікі
  • Факультэт хімічных тэхналогій, прамысловай экалогіі і біятэхналогій
  • Электратэхнічны факультэт
  • Факультэт замежных студэнтаў
  • Факультэт павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]