Перпіньянскі ўніверсітэт
Перпіньянскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de Perpignan | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Perpignan |
Міжнародная назва | англ.: University of Perpignan |
Заснаваны | 1349 |
Год рэарганізацыі | 1979 |
Рэктар | Сафі Бежан[d] |
Студэнты | 8 975[1] і 8 730[2] |
Размяшчэнне | Перпіньян |
Сайт | univ-perp.fr |
![]() |
Перпіньянскі ўніверсітэт (фр.: Université de Perpignan) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Перпіньян.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Перпіньянскі ўніверсітэт вядомы таксама як Універсітэт «Via Domitia». Гэта шматпрофільны ўніверсітэт, які аб’ядноўвае каля 9 тысяч студэнтаў, падзеленых на 4 навучальныя і даследчыя факультэты і 3 інстытуты. Ён уключае ў сябе таксама адну з 200 французскіх інжынерных школ, акрэдытаваных станам на 1 верасня 2020 года для атрымання дыплома інжынера. Першы ўніверсітэт у Перпіньяне быў створаны яшчэ ў 1349 годзе каралём Арагона Педра IV. Гэта адзін з найстарэйшых універсітэтаў у рэгіёне.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт права і эканомікі
- Факультэт літаратуры і гуманітарных навук
- Факультэт дакладных і эксперыментальных навук
- Факультэт фізкультуры і спорту
- Тэхналагічны інстытут
- Інстытут бізнес-адміністравання
- Трансгранічны франка-каталонскі інстытут
Зноскі
- ↑ Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la recherche — French Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJS, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Перпіньянскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы