Персеіды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Метэорны паток
2016 Meteor.jpg
Знічка з Персеід (12 жніўня 2016)
Перыяд актыўнасці 17 ліпеня — 24 жніўня
Дата максімуму актыўнасці 12 жніўня
Каардынаты радыянта α = 48°, δ = +58°
Зенітны часавы лік 100
Назіраемая хуткасць 59 км/с
Год адкрыцця 1834
Родапачынальнік 109P/Свіфта — Тутля

Персеідыметэорны паток, які штогод з'яўляецца ў жніўні з боку сузор'я Персея. Утвараецца ў выніку праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных каметай Свіфта-Тутля. Драбнюткія часціцы, памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасферы, утвараючы знічкавы дождж. Спачатку ён «праліваецца» з найбольшай сілай, затым паступова слабее. Паток праяўляе актыўнасць з 17 ліпеня па 24 жніўня, прычым максімум прыходзіцца звычайна на 12 жніўня. Колькасць метэораў звычайна дасягае 60 у гадзіну.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]