Перайсці да зместу

Перспектыўны авіяцыйны комплекс далёкай авіяцыі

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перспектыўны авіяцыйны комплекс далёкай авіяцыі
Тып Стратэгічны бамбардзіроўшчык і stealth aircraft[d]
Распрацоўшчык Тупалеў[d]
Вытворца Казанскі авіяцыйны завод
Галоўны канструктар Тупалеў[d]
Першы палёт невядома
Пачатак эксплуатацыі 2027

Перспектыўны авіяцыйны комплекс далёкай авіяцыі (ПАК ДА, Пасланнік[1], завадское абазначэнне: «выраб 80») — праект расійскага стратэгічнага бамбардзіроўшчыка-ракетаносца новага пакалення, які распрацоўваецца кампаніяй ПАТ «Тупалеў». Праект не з’яўляецца развіццём або мадэрнізацыяй ужо існуючых машын, а ўяўляе сабой новы лятальны апарат[2].

Работы па прапрацоўцы канцэпцыі дадзенага вырабу пачаліся ў 2009 годзе, першы палёт у цяперашні час мяркуецца ажыццявіць у 2025-2026 гадах, серыйную вытворчасць пачаць у 2028-2029 гадах. У будучыні ПАК ДА павінен часткова замяніць самалёты далёкай (стратэгічнай) авіяцыі Ту-95, якія стаяць на ўзбраенні расійскіх ВКС, і часткова ўзяць на сябе функцыі Ту-160 і Ту-22М3[3].

У жніўні 2009 года паміж Мінабароны Расіі і кампаніяй «Тупалеў» быў падпісаны кантракт на правядзенне НДВКП па стварэнні ПАКДА тэрмінам на 3 гады. Па заявах генеральнага канструктара кампаніі «Тупалеў» Ігара Шаўчука:

Гэта павінен быць прынцыпова новы лятальны апарат, ён будзе грунтавацца на канцэптуальна новых рашэннях, якія дазволяць на мяжы 2020 года быць канкурэнтаздольнымі ў гэтай галіне.[4]

Патрабавалася прапрацаваць шэраг пытанняў у галіне аэрадынамікі, трываласці, новых матэрыялаў і тэхналогій (у прыватнасці тэхналогіі для гіпергукавых палётаў) якія дапамогуць у будучым зрабіць лятальныя апараты на іх аснове. У выпадку поспеху пры НДВКП было запланавана пачаць працы па стварэнні перспектыўнага комплекса.

У жніўні 2012 года было абвешчана, што папярэдні праект ПАК ДА ўжо завершаны і зацверджаны, і пачынаюцца доследна-канструктарскія работы па ім. Праект самалёта быў зацверджаны ў сакавіку 2013 года.[5] З некалькіх перспектыўных варыянтаў быў выбраны дагукавы самалёт-невідзімка са схемай лятаючае крыло. Рэалізацыю праекта ПАК ДА была аддана ў КБ Тупалева, яны павінны былі скончыць працы па ТТХ ПАК ДА, і ў пачатку 2014 года прадставіць бюджэт навукова-даследчых работ. Было вырашана для прыцягваць прац прадпрыемствы «Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі».[6] Першы палёт бамбардзіроўшчыка планаваўся ў 2019 годзе[7], выпуск серыйных машын у 2020 годзе, паступленне на ўзбраенне ў 2023-2025 гадах[8].

Праект бамбардзіроўшчыка быў завершаны ў красавіку 2014 года.[9]

У 2014 года стала вядома, што рухавікі будзе распрацоўваць Самарскае ОАО "Кузнецов"[10], а ў лютым 2015 года - што распрацоўку сістэм РЭБ вядзе Канцэрн "Радыёэлектронныя тэхналогіі"[11], ён жа распрацоўшчык радараў (праект радара разлічвалася скончыць ў 2016 годзе[12]).

У маі 2015 года Мінабароны РФ прыняло рашэнне аднавіць вытворчасць бамбардзіроўшчыкаў Ту-160 у мадэрнізаваным варыянце, і ўлічваючы эканамічныя рэаліі, завяршэнне распрацоўкі бамбардзіроўшчыка новага пакалення ПАК ДА пераносілася на больш позні тэрмін. У снежні 2025 года замкомандуючага дальняй авіяцыяй ВКС РФ А.Канавалаў называў новыя скарэктаваныя срокі: першы палёт у 2020-2021 гадах, паступленне на ўзбраенне ў 2024-2025 гадах.[13]

Між тым у ліпені 2015 года гендырэктар «Аб'яднанай рухавікабудаўнічай карпарацыі» Уладзіслаў Масалоў, на авіясалоне Paris Air Show-2015 расказаў пра пачатак стэндавых выпрабабаванняў рухавікоў для ПАК ДА.[14]

У пачатку 2017 года распрацоўваўся праект Дзяржаўнай праграмы ўзбраенняў РФ на 2018-2025 гады, пры яго абмеркаванні ў некаторых экспертаў узнікалі пытанні аб неабходнасці далейшай распрацоўцы бамбардзіроўшчыка ПАК ДА (прынамсі ў дадзены момант). Перспектыва будаўніцтва мадэрнізаваных Ту-160М2 выглядала больш перспектыўнай, а ствараць паралельна 2 бамбардзіроўшчыка са сходнымі мэтамі занадта дарагой ідэяй[15], і ад ідэй запуска ў серыйную вытворчасць ПАК ДА траба адказацца да моманту калі не спатрэбіцца замяніць ТУ-160. У красавіку 2017 замміністра абароны РФ Ю. Барысаў падчас наведвання Казанскага авіязавода заявіў, што разлічвае на першы вылет у раёне 2025-2026 года і пачатак серыйнай вытворчасці — 2028-2029 год[16]. У гэты ж час у СМІ пачалі з'яўляцца чуткі пра тое, што некалькі поўнапамерных макетаў ПАК ДА гатовыя, і выкарыстоўваецца для канструктарскіх мэт.

14 лютага 2019 года распрацоўшчыкі і заказчыкі зацвердзілі канчатковы эскіз ПАК ДА. Узгоднены неабходныя характарыстыкі самалёта. Як паведамілі ў расійскім АПК:

падпісаныя ўсе кантрактныя дакументы, неабходныя для вытворчасці ўзораў.

У жніўні 2019 года зацверджаны тэхпатрабаванні і пачаты падрыхтоўчыя этапы праектавання. Тады ж намеснік міністра абароны РФ Юрый Барысаў заявіў, што першы палёт адбудзецца ў 2025-2026 гадах, а пачатак серыйнай вытворчасці ПАК ДА намечана на 2028-2029 гады.[17]

У 2020 годзе пачалася зборка першых вопытных узораў бамбардзіроўшчыка пятага пакалення для наземных і статычных выпрабаванняў.

У пачатку 2021 года стала вядома, што самалёт зможа ўжываць шырокі спектр ракет паветра – паветра і кіраваць групамі беспілотных лятальных апаратаў. Асноўнае прызначэнне - незаўважаным прарвацца праз перадавыя варожыя сістэмы СПА, і выканаць задачы ў глыбокім тыле.[18] Таксама застаецца магчымасць запуску дальнабойнай зброі без заходу ў зону дзеяння СПА суперніка.

Аднак па стане на 2025 год распрацоўка кампанентаў ПАК ДА ішла павольней планаў з-за не названых тэхнічных праблем. Асобныя крыніцы сталі пісаць пра патрэбу раскансервацыі (з наступнай мадэрнізацыяй) некаторай колькасці бамбардзіроўшчыкаў Ту-22М3 у выпадку калі праграма стварэння ПАК ДА і далей будзе ісці марудна.[19]

  1. UK Defence Journal: путинский ПАК ДА будет сносить континенты. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2023. Праверана 16 чэрвеня 2023.
  2. «Туполев» создаст новый самолёт дальней авиации. ВПК.name (4 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2020.
  3. В США оценили российский бомбардировщик «шестого поколения» ПАК ДА. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2020. Праверана 11 жніўня 2019.
  4. "Туполев" создаст новый самолет дальней авиации (руск.). ВПК.name (4 верасня 2009). Праверана 12 лютага 2026.
  5. Бомбардировщик пятого поколения будет дозвуковым (руск.). Известия (4 сакавіка 2013). Праверана 12 лютага 2026.
  6. Погосян: проект бомбардировщика ПАК ДА реализует КБ имени Туполева (руск.). РИА Новости (11 лістапада 2014). Праверана 14 лютага 2026.
  7. Главком ВВС: создание в РФ комплекса дальней авиации идет по графику (руск.). РИА Новости (13 лютага 2015). Праверана 14 лютага 2026.
  8. Дальний бомбардировщик ПАК ДА получит принципиально новое оборудование (руск.). РИА Новости (25 мая 2015). Праверана 14 лютага 2026.
  9. «Туполев» завершил проектирование нового бомбардировщика (руск.). Lenta.RU. Праверана 12 лютага 2026.
  10. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1]. tass.ru. Праверана 12 лютага 2026.
  11. КРЭТ разработал новые системы РЭБ для перспективного авиакомплекса (руск.). РИА Новости (3 лютага 2015). Праверана 14 лютага 2026.
  12. КРЭТ: техпроект радара для ПАК ДА будет готов к концу 2016 года (руск.). РИА Новости (27 сакавіка 2015). Праверана 14 лютага 2026.
  13. ПАК ДА начнет поступать в российские войска в 2024-2025 годах (руск.). РИА Новости (19 снежня 2015). Праверана 14 лютага 2026.
  14. ОДК провела первые стендовые испытания двигателя для ПАК ДА(нявызн.).
  15. Больше "Армат", меньше кораблей: подробности новой госпрограммы вооружений(нявызн.).
  16. Стало известно, когда начнется серийное производство бомбардировщика ПАК ДА (руск.). РИА Новости (27 красавіка 2017). Праверана 14 лютага 2026.
  17. ПАК ДА - перспективный авиационный комплекс дальней авиации » Авиация России (руск.) (23 сакавіка 2016). Праверана 13 лютага 2026.
  18. ПАК ДА сможет преодолевать рубежи ПВО НАТО незамеченным, сообщил источник(нявызн.).
  19. Рудковский, Андрей. Задержки с разработкой самолёта следующего поколения ПАК ДА повысили вероятность дополнительной расконсервации стратегов Ту-22М3 (руск.). www1.ru (15 верасня 2025). Праверана 5 сакавіка 2026.