Перс (сын Геліяса)
Выгляд
Перс (стар.-грэч.: Πέρσης) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Геліяса і Персеіды[1]. Пазбавіў улады свайго брата Ээта. Але дачка Ээта Медэя, якая вярнулася і забіла Перса, вярнула ўладу бацьку[2]. Або Перс быў забіты Медам (сынам Медэі), які вярнуў уладу Ээту[3], або Медам па загадзе Медэі[4].
Паводле іншых апавяданняў, быў царом Таўрыды, адрозніваўся лютым норавам і быў атручаны сваёй дачкой Гекатай шмат раней за паход арганаўтаў[5].
Або ваяваў са сваім братам па маці Ээтам, калі прыбылі арганаўты[6], вайна апісана ў VI кнізе паэмы Валерыя Флака.