Перайсці да зместу

Перуноў Мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Перуноў Мост
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼5 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1714
Паштовыя індэксы
223230
Аўтамабільны код
5
СААТА
6258824116
Перуноў Мост (Беларусь)
Перуноў Мост
Перуноў Мост


Перуноў Мост (Мінская вобласць)
Перуноў Мост
Перуноў Мост


Перуноў Мост (Чэрвеньскі раён)
Перуноў Мост
Перуноў Мост


Мапа

Перуно́ў Мост[1] (трансліт.: Pierunoŭ Most, руск.: Перунов Мост) — вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета.

Назва, магчыма, паходзіць ад імя паганскага славянскага бажаства — Перуна або ад назвы ўдару грому ў беларускай мове 'пярун'.

Існуюць два мясцовыя паданні аб паходжанні назвы. Паводле першага, мост праз дрыгву збудаваў замежнік з прозвішчам Пюры, ад яго імя і назвалі мост, з часам назва змянілася на беларускае Пярун. Паводле другога падання, калі людзі будавалі мост праз дрыгву, то ён двойчы неўзабаве пасля будаўніцтва згараў ад перуна (удару маланкі), ацалеў толькі трэці мост[2].

Ранняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Засценак вядомы з другой паловы XIX стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. На карце 1860-х гадоў пазначаны 2 аднайменныя засценкі на 2 і 3 двары з назвай Піруновай Мост (руск.: Пируновой Мост)[3]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

У чэрвені 1863 года ля ваколіцы Перуноў Мост расійскія войскі разбілі паўстанцкі атрад Баляслава Свентаржэцкага, быў узяты ў палон Гектар Карказевіч і іншыя паўстанцы[4].

На 1876 год землеўладальнікамі ў Перуновым мосце былі дваране рыма-каталіцкага веравызнання Сцяпан Іванавіч Ніцыеўскі або Ніцаеўскі і Нецяеўскі (60 дзесяцін зямлі) і Іван Казіміравіч Нецыеўскі (50 дзесяцін), уладанне было атрымана ў спадчыну, гаспадаркай займаліся ўласнікі[5]. На 1888 год землеўладальнікамі былі: Эмілія Францаўна Каржанеўская (38 дзесяцін)[6], Антаніна Кліменцеўна Ніцыеўская (38 дзесяцін), Іван Казіміравіч Ніцыеўскі (38 дзесяцін), Іван Стэфанавіч Ніцыеўскі (38 дзесяцін), усе дваране рыма-каталіцкага веравызнання[7]. У канцы XIX стагоддзя адносіўся да каталіцкай парафіі Ігумен, краязнавец Аляксандр Ельскі апісваў Перуноў Мост як польскі засценак, лёгкія пясчаныя глебы[8].

Паводле перапісу 1908 года ваколіца.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска Перуноў Мост у Горацкім (Горкаўскім) сельсавеце Чэрвеньскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У ходзе прымусовай калектывізацыі 1930-х гадоў і пазнейшага вялікага тэрору былі рэпрэсаваны прынамсі 4 жыхары вёскі[9][10][11][12].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У лістападзе 1942 года вёска была спалена ў ходзе нямецкай карнай аперацыі, забіта 5 чалавек[13]. Пасля вайны вёска адноўлена. На франтах загінулі 9 вяскоўцаў.

У 1980-я гады вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Горкі».

  • 1897 год — 5 двароў, 48 жыхароў
  • 1908 год — 7 двароў, 45 жыхароў
  • 1917 год — 9 двароў, 45 жыхароў, усе палякі[14]
  • 1926 год — 11 двароў, 51 жыхар
  • 1940 год — 26 двароў, 130 жыхароў
  • 1960 год — 60 жыхароў
  • 1997 год — 8 двароў, 12 жыхароў
  • 1999 год — 12 жыхароў
  • 2009 год — 10 жыхароў
  • 2019 год — 5 жыхароў[15]
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. ↑ Перуноў мост // Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы / Склад. А. І. Гурскі. Мiнск: Маст. літ., 1990. С. 171–172
  3. ↑ Европейская Россия (Шуберт) 1:126K v.1 - Лядскі сельскі савет, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 19 чэрвеня 2025.
  4. ↑ Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі да віртуальнай выставы па гісторыі паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў(недаступная спасылка). niab.by. — «Рапарт ігуменскага павятовага іспраўніка мінскаму грамадзянскаму губернатару аб разбіцці ў чэрвені 1863 г. ля вак. Перуноў Мост Ігуменскага пав. паўстанцкага атрада Баляслава Свентарэцкага, паланенні Гектара Карказевіча і іншых паўстанцаў і пераследванні рас. войскамі рэшткаў атрада ў Ігуменскім пав., а таксама пра колькасць паўстанцаў, зняволеных у г. Ігумене і адпраўленых з г. Ігумена ў г. Мінск.»  Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2025. Праверана 19 чэрвеня 2025.
  5. ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 106.
  6. ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 191.
  7. ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 205.
  8. ↑ SgKP 1887, s. 185.
  9. ↑ Списки жертв — Нициевский Бронислав Иванович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2024. Праверана 19 чэрвеня 2025.
  10. ↑ Списки жертв — Нициевский Павел Иванович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2025. Праверана 19 чэрвеня 2025.
  11. ↑ Списки жертв — Станишевский Григорий Ануфриевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2021. Праверана 19 чэрвеня 2025.
  12. ↑ Списки жертв — Станишевский Константин Ануфриевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2021. Праверана 19 чэрвеня 2025.
  13. ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны(недаступная спасылка). db.narb.by. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2017. Праверана 19 чэрвеня 2025.
  14. ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 111.
  15. ↑ Belarus(недаступная спасылка). pop-stat.mashke.org. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 19 чэрвеня 2025.