Перфастужка (носьбіт інфармацыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перфастужка

Перфастужка (перфараваная стужка) — састарэлы носьбіт інфармацыі ў выглядзе папяровай, нітрацэлюлознай альбо ацэтылцэлюлознай стужкі з адтулінамі. Першыя перфастужкі ўжываліся з сярэдзіны XIX стагоддзя ў тэлеграфіі, адтуліны ў іх змяшчаліся ў 5 шэрагаў, для перадачы інфармацыі выкарыстоўваўся код Бадо.

У сярэдзіне стужкі змяшчаецца дарожка з меншай перфарацыяй, так званая «транспартная дарожка». Яна патрэбна для перасоўвання стужкі з дапамогай зубчатага кола.

Дзякуючы простым прыладам уводу-вываду перфастужка атрымала распаўсюджванне ў камп’ютарнай тэхніцы. Пазнейшыя камп’ютарныя перфастужкі мелі шырыню 7 ці 8 шэрагаў і выкарыстоўвалі для запісу кадзіроўку ASCII. Існавалі стужкі і з іншай колькасцю шэрагаў (нават з 2 шэрагамі). Выкарыстоўваліся ў мінікамп'ютарах для ўводу-вываду інфармацыі і для кіравання станкамі з ЛПК да сярэдзіны 1980-х гадоў. Былі выціснуты магнітнымі носьбітамі інфармацыі.

 /\/\/\/\/|
|     .   |
|     .   |
| o o .ooo|  W
| oo o.  o|  i
| oo o. oo|  k
| oo o.  o|  i
| ooo .   |  p
| oo  .o o|  e
| oo  .o  |  d
| oo o.  o|  i
| oo  .  o|  a
|    o.o o|  Carriage Return
|    o. o |  Line Feed
|     .   |
|     .   |
|/\/\/\/\/

Перфастужка з запісаным кодам ASCII словам «Wikipedia»

Недахопам папяровых, найбольш масавых, перфастужак у параўнанні з перфакарткамі была малая механічная трываласць стужкі і немагчымасць «рэдагавання ўручную» тэкставых файлаў (даданнем ці заменай перфакартак у калодзе). У параўнанні з магнітнымі стужкамі асноўным недахопам была малая хуткасць чытання / запісу.

Былі спробы выкарыстоўваць стужкі з пластыкаў, такіх як лаўсан, але гэта патрабавала спецыяльнага абсталявання для запісу.

Максімальная хуткасць запісу — да 80—150 байт/с, максімальная хуткасць чытання — да 1500 байт/с. Спосаб запісу — механічны, спосаб чытання — аптычны. Падчас запісу папяровыя кружкі ад прабітых адтулін трапляюць у здымны кантэйнер.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • На савецкіх плакатах, вокладках кніг і часопісаў 1970—1980-х гадоў нярэдка была адлюстравана перфастужка ў якасці сімвала тэхнічнага прагрэсу.
  • У тэлеграфіі дзеля аператыўнага тэставання выводных прыладаў (рэперфаратараў) і прылад чытання (трансмітараў) ужывалася спалучэнне сімвалаў, якое стварае на перфастужцы «шахматны малюнак», — гэта найбольш складаная камбінацыя адтулін. У рамках коду МТК-2 для атрымання такога малюнка ўжывалася камбінацыя літар: «РЫРЫРЫ…».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]